Эканоміка44

У сакавіку Беларусь лідзіравала сярод краін СНД і Еўропы па росту цэн

У сакавіку 2012 года Беларусь заняла першае месца сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росту спажывецкіх цэн. Параўнальныя звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Дагэтуль больш чым паўгода Беларусь заставалася лідарам па тэмпах інфляцыі. Толькі ў студзені 2012 года яе апярэдзіла Венгрыя, у лютым Беларусь таксама была на першым месцы.

У сакавіку беларуская інфляцыя да лютага 2012 года склала 1,5%,
у той час як у Літве і Эстоніі — 1%, Венгрыі — 0,8%, Іспаніі — 0,7%, Латвіі — 0,6%, Італіі, Польшчы, Расіі — 0,5%, Фінляндыі і Турцыі — 0,4%, Славакіі, Украіне, Балгарыі, Германіі, Казахстане — 0,3%, Чэхіі — 0,2%. У Нарвегіі цэны знізіліся на 0,1%.

Разам з тым Беларуць не ўвайшла ў тройку лідараў па росту індэкса цэн на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў сакавіку адносна лютага і заняла шостае месца ў спісе з паказчыкам 0,9%. Такі паказчык ў Венгрыі. Іх апярэдзілі: Чэхія — 1,9%, Славакія — 1,8%, Польшча — 1,2%, Літва — 1,1%. За Беларуссю і Венгрыяй ідуць: Расія — 0,8%, Балгарыя і Латвія — 0,7%, Казахстан і Фінляндыя — 0,5%, Германія —0,3%, Нарвегія і Украіна — 0,2%, Іспанія і Італія — 0,1%. У Турцыі цэны знізіліся на 0,3%, Ірландыі — на 0,1%.

У Беларусі ў 2011 годзе зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. За год спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 108,7%, у тым ліку за снежань — на 2,3%. Нагадаем, прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі планавалася інфляцыя на ўзроўні 7,5—8,5%. У 2012 годзе плануецца ўтрымаць інфляцыю ў межах 19—22%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла16

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць