Усяго патроху77

Губка Боб перастае быць папулярным

Рэзкае падзенне колькасці праглядаў папулярнага мультфільма «Губка Боб Квадратныя Штаны» (SpongeBob SquarePants) зніжаюць рэйтынг тэлеканала Nickelodeon і могуць пацягнуць за сабой падзенне праглядаў іншых праграм на тэлеканале,

піша газета The Wall Street Journal.

Пасля 13 гадоў на экране мультфільм пра гаворачую губку страчвае папулярнасць: сярод дзяцей ад 2 да 11 гадоў за першы квартал гэтага года «Губку Боба» перасталі глядзець каля 30% гледачоў. У сувязі з тым, што мультфільм займае каля 40% эфірнага часу Nickelodeon, рэйтынгі канала знізіліся на 25%.

Аналітык Sanford C. Bernstein Тод Юнгер адзначае, што падзенне папулярнасці «Губкі Боба» можа паўплываць і на іншыя праграмы, бо гледачы пачынаюць пастаянна пераключаць тэлеканалы ў пошуках любімай праграмы, замест таго каб заставацца на адным тэлеканале.

Мультфільм па-ранейшаму глядзяць каля двух мільёнаў гледачоў ва ўзросце ад 2 да 11 гадоў, гаворыцца ў дадзеных кампаніі Nielsen.

Прадстаўнік Nickelodeon пры гэтым адзначае, што «Губка Боб» застаецца першым у рэйтынгу праграм тэлеканала, нягледзячы на нечаканае зніжэнне рэйтынгаў яшчэ ў верасні мінулага года.

Нядаўняе паніжэнне рэйтынгаў Nickelodeon – сур'ёзная праблема для яго мацярынскай кампаніі Viacom. Nickelodeon прыносіць каля 15% прыбытку Viacom, ацэньвае аналітык RBC Capital Markets Дэвід Бэнк. Падзенне рэйтынгаў стала прычынай зніжэння даходаў ад рэкламы на 3%.

Сярод прычын, з якіх «Губка Боб» страчвае папулярнасць, эксперты адзначаюць тое, што мультфільм паказваюць ужо 13 гадоў, і ён займае занадта вялікую долю эфірнай сеткі.

Nickelodeon адмовіўся каментаваць крытыку ў дачыненні «Губкі Боба».

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць