Грамадства1414

Сяргей Каваленка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Сяргей сказаў, што гэта для яго непрымальна.

Віцебскі апазіцыянер, які знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Мінску, адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта ён паведаміў сваёй маці Лідзіі Каваленка, якая 4 мая сустрэлася з сынам у СІЗА.

Як паведаміла жонка апазіцыянера Алена Каваленка, у ізалятары яго ўгаворвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак Сяргей заявіў, што для яго гэта непрымальна.

Нагадаем, у СІЗА на Валадарскага Каваленку этапавалі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя (Навінкі), дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспертызу яго псіхічнага здароўя.

Як паведаміла Алена Каваленка,

ва ўпраўленні дэпартамента выканання пакаранняў МУС маці паведамілі, што спецыялісты прызналі яе сына псіхічна здаровым.

Лідзія Каваленка, у сваю чаргу, хадайнічала, каб яе сына, які ўсё яшчэ не акрыяў пасля працяглай галадоўкі, за час якой страціў больш за палову сваёй вагі, паклалі ў цывільную бальніцу, дзе медыкі змаглі б яго абследаваць і аказаць больш якасную, чым у турме, медыцынскую дапамогу. Аднак ёй адмовілі, заявіўшы, што не бачаць у гэтым неабходнасці, паведаміла жонка апазіцыянера.

Яна таксама паведаміла,

што, магчыма, ужо ў панядзелак, 7 мая, Сяргея Каваленку этапуюць у Віцебскі СІЗА, дзе ён знаходзіўся першыя два месяцы зняволення і дзе, паводле яго слоў, на яго аказваўся націск, які можна лічыць катаваннямі.

***

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў зняволенні з 19 снежня 2011 года. 24 лютага 2012 года суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КУК). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда прыняла рашэнне аб накіраванні Каваленкі на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. Да атрымання вынікаў экспертызы абласны суд прыпыніў разгляд касацыйнай скаргі Каваленкі на прыгавор.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць