Актывісты Zмены арганізавалі збор сродкаў на пахаванне і ўваскрашэнне нацыянальнай эканомікі сярод жыхароў Брэста.
Яны зрабілі дзве скрыні. На адной напісалі «Збор грошай на пахаванне нацыянальнай эканомікі», на другой — «Збор грошай на ўваскрашэнне нацыянальнай эканомікі». Скрыні выставілі на вуліцы Савецкай.
«На дзіва, больш грошай далі на пахаванне эканомікі», — сказалі ўдзельнікі акцыі.
Збор сродкаў доўжыўся каля 30 хвілін і абышоўся без затрыманняў.
Каментары