Эканоміка44

Наваполацкая прыватная кампанія «Інтэрcервіс» стане трэцім НПЗ Беларусі

Кампанія мільянера Мікалая Вераб'я бясплатна атрымала ад дзяржавы завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў балансавым коштам $7 мільёнаў.

Адзін з прыватных беларускіх нафтатрэйдараў — наваполацкі «Інтэрсэрвіс» атрымае ва ўласнасць маёмасны комплекс «Наваполацкага завода БВК», у мінулым аднаго з найбуйнейшых на тэрыторыі былога СССР вытворцы бялкова-вітамінных канцэнтратаў, для стварэння нафтаперапрацоўчай вытворчасці.

Гэта вынікае з прэзідэнцкага ўказа № 226.

«Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў», які знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, перадаецца інвестару, які ствараецца пры ўдзеле кампаніі «Інтэрсэрвіс».

Указам вызначана, што «Інтэрсэрвіс» і новае прадпрыемства бяруць на сябе абавязак да 1 студзеня 2021 года стварыць на базе завода БВК інавацыйную вытворчасць па перапрацоўцы нафты і іншай вуглевадароднай сыравіны магутнасцю 1,5 мільёна тон у год і тэрмінал такой жа магутнасці па захоўванні і перавалцы сыравіны і нафтапрадуктаў.

Таксама «Інтэрсэрвіс» і стваранае прадпрыемства павінны ўнесці $270 мільёнаў інвестыцый для рэалізацыі гэтага праекта.

Заснавальнікам кампаніі з’яўляецца Мікалай Верабей. Ён уваходзіць у топ-100 самых паспяховых беларускіх бізнесменаў. Мае ўласнасць у дрэваапрацоўцы, рознічным гандлі і грамадскім харчаванні, валодае аўтарамонтным бізнэсам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны30

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны30

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць