Спачатку меркавалася, што мэтай першай замежнай паездкі Пуціна ў якасці прэзідэнта будзе Казахстан.
Пасля таго як стала вядома, што замест Уладзіміра Пуціна на саміт G8 паедзе прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, крыніца «Коммерсанта» ў Крамлі паведаміла, што прэзідэнт Расіі свой першы замежны візіт здзейсніць «у адну з постсавецкіх краін».
Спачатку меркавалася, што мэтай першай замежнай паездкі Пуціна будзе Казахстан, куды прэзідэнт меўся заехаць у пачатку чэрвеня па шляху ў Пекін, дзе пройдзе саміт ШАС. Аднак, як стала вядома «Коммерсанту», першай дзяржавай, якую наведае прэзідэнт Расіі, стане ўсё ж Беларусь.
Беларусь наймацней залежыць ад Расіі ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы» і Мытнага саюза. Каб утрымаць Беларусь у сваёй сферы ўплыву, Расія надае ёй да сямі мільярдаў даляраў у год у форме зніжаных цэн на газ і нафту. На беларускім прыкладзе Масква хацела б прывабіць іншыя краіны былога СССР у імперыю новага ўзору.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары