Грамадства33

Ярмошына абяцае тэледэбаты

Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат і канкрэтная персона з рэальнай адказнасцю, якая будзе выбрана яго волевыяўленнем.
Такое меркаванне выказала ў праграме «Карціна свету» на тэлеканале РТР-Беларусь старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Выбаршчык не любіць нейкія абстрактныя партыйныя спісы. Аднак калі няма такой выбарчай сістэмы, партыі не развіваюцца», — заўважыла старшыня Цэнтрвыбаркама. Аднак не варта забываць і аб тым, што Беларусь — небагатая дзяржава.

«Я не думаю, што цяпер у выбаршчыкаў будзе папулярнай ідэя аб пераходзе да прапарцыянальнай сістэмы, пры якой палітычныя партыі будуць фінансавацца з бюджэту.
Сумняваюся, што пры нашых эканамічных рэаліях хто-небудзь з выбаршчыкаў выкажацца пазітыўна па гэтым пытанні», — сказала Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што ў час перадвыбарнай кампаніі ў парламент кандыдатам будзе прадастаўлена магчымасць удзельнічаць у дэбатах.

Гэта магчыма ў тым выпадку, калі не менш за два кандыдаты, якія балатуюцца ў адной выбарчай акрузе, пажадаюць правесці дэбаты, ім будзе прадастаўлены час для тэле- і радыёдэбатаў.

Гаворачы аб магчымай рэакцыі Захаду на маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што Беларусь праводзіць выбары ў першую чаргу для сябе. «Мы заўсёды праводзім іх свабодна, усе заходнія палітыкі, якія цікавяцца пытаннем Беларусі, маюць магчымасць і доступ да любой інфармацыі. Мы запрашаем іх наглядальнікаў без якіх-небудзь абмежаванняў», — дадала яна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ20

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ20

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць