Культура1010

Боб Марлі на Дзень Волі

25 сакавіка шэраг беларускіх музыкаў возьме ўдзел у акцыі «Салідарны зь Беларусьсю».

25 сакавіка шэраг беларускіх музыкаў возьме ўдзел у акцыі «Салідарны зь Беларусьсю».

На пляцы Замковым у Варшаве яны разам з польскімі рок‑зоркамі выканаюць песьні Боба Марлі. Плянавалася зрабіць беларуска‑польскі трыб’ют ямайскаму музыканту. Аднак, ўладальнікі правоў на песьні славутага растамана запатрабавалі завялікія грошы, таму спадчына Марлі будзе перасьпяваная на мове арыгіналу. Адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі ня згодны з тым, што айчынныя музыкі павінны быць на Дзень Волі на Радзіме. Лідэр N.R.M. акрамя песьні Боба Марлі мусіць выканаць у Варшаве «Я нарадзіўся тут». «Я разумею мэты і задачы гэтай акцыі».

Да меркаваньня Вольскага далучаецца лідэр гурту B:N Алесь Лютыч. Ягоная каманда будзе адкрываць сваім 40‑хвілінным выступам варшаўскі канцэрт: «Калі немагчыма зладзіць у гэты дзень рок‑канцэрт на Кастрычніцкай, то што застаецца? Мы выступаем там, куды нас запрашаюць. І сваімі песьнямі, спадзяюся, таксама робім карысную справу».

Міхал Анемпадыстаў лічыць, што беларускіх удзельнікаў праекту можна зразумець, бо варшаўскі канцэрт 25 сакавіка – сур’ёзная і знакавая падзея.

Польскі прадусар Ігар Знык якраз адбіраў беларускія каманды да ўдзелу ў акцыі «Салідарны зь Беларусьсю». Яму ня надта падабаецца ідэя сёлетняга канцэрту. «Куды цікавей было бы, каб вядучыя айчынныя каманды не перапявалі ў гэты дзень Боба Марлі, а зайгралі ўласныя гіты, каб паказаць польскім слухачам сваю творчасьць». Варта зазначыць, што гэты канцэрт будзе трасьлявацца ў жывым эфіры на двух вядучых тэлеканалах краіны — TVP1 i TV Polonia. Сам Ігар Знык апавядае, што адзін з удзельнікаў канцэрту – лідэр гурта «Рэха» Андрусь Такінданг адмовіўся ад паездкі ў Варшаву 25 сакавіка. «Я яго выдатна зразумеў, бо таксама лічу, што беларускія музыкі на Дзень Волі павінны быць на Радзіме, — кажа прадусар. — Але канцэрту такога маштабу ў вас правесьці немагчыма, таму трэба карыстацца кожным шанцам».

Лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч , якога гэтым разам не запрасілі да ўдзелу ў праекце «Салідарны зь Беларусьсю», упэўнены, што музыка павінны быць там, дзе яго хочуць пачуць. Летась акурат 25 сакавіка Neuro Dubel выступаў у Празе. «Я вельмі пашкадаваў, што ня быў у той час на Радзіме, ‑‑ апавядае музыка. У Празе мы ўсе стаялі ля ноўтбука ў клюбе і чыталі навіновыя стужкі ў інтэрнэце. Да сьлёзаў шкадавалі, што мы ня ў Менску».

Фота з Тузіну гітоў

Каментары10

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў30

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць