Музыка

Непаўторныя Guda і «Стары Ольса»

20 траўня. «Графіці» (зав. Калініна, 16). 19.00.

20 траўня ў межах праекта «12 Unplugged» адбудзецца доўгачаканы сумесны канцэрт гуртоў Guda і «Старога Ольсы»

Да гэтага выступу Guda падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз.

Гурт упершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам. Яна створаная разам з музыкамі з готык-метал каманды Volk.
Удзельніца гурта Вікторыя Міхно расказвае, як яны да прыйшлі да такога фармату: «Больш за 10 гадоў Guda выпрацоўвала сваю эстэтыку спеву акапэла на падставе найлепшых узораў беларускага фальклору. Яшчэ 10 гадоў мы шукалі спосабы, якімі гэтую эстэтыку можна было б увесці ў кантэкст сучаснай музыкі. Нашы эксперыменты былі заўжды смелымі. Мы выпрацоўваем сваю музычную стылістыку і маем сваё бачанне фальклору, якое распаўсюджваецца і на далёкае мінулае і сёння».

Як і для «гудаў», для «Старога Ольсы» гэта будзе першы выступ у клубе «Графіці». Музыкі ўспрынялі ідэю праекта «12 Unplugged» літаральна і вырашылі наогул не выкарыстоўваць электрычнасць. Лідар каманды Зміцер Сасноўскі кажа, што такім чынам слухачы атрымаюць магчымасць пачуць сапраўдны «жывы» баланс старадаўніх інструментаў.

«Спалучэнне ціхай лютні і гучнай дуды, рамантычнай флейты і агрэсіўных барабанаў, высакароднага рэбека і пранізлівага шалмея створаць своеасаблівы характар і дазволяць перанесціся ў часе», —
упэўнена заўважае Зміцер. «Ольсы» плануюць выступаць поўным складам ды зайграць праграму са сваіх найлепшых твораў.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытанні музыкам.

Весці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыка і нязменны вядоўца радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў».
Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Канцэрт пачнецца а 19-й 20 траўня (нядзеля) у мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 60 000 руб. Набыць квіткі можна ў клубе загадзя з 12:00 да 23:00 штодня, акрамя суботы і нядзелі. Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць