Грамадства44

Казахстан не дае дазволу на запуск летам беларускага спадарожніка

Бо падчас вяртання апарата «Саюз» могуць загінуць статкі сайгакаў.

Казахстан не дае дазволу на запуск гэтым летам шэрагу спадарожнікаў, у тым ліку беларускага.

Як паведамляе расійскі тэлеканал РБК, Астана не дае дабро на падзенне першай ступені ракеты-носьбіта «Саюз» на сваёй тэрыторыі, з-за чаго ў космас гэтым летам не паляцяць тры ракеты і не выведуць на арбіту як мінімум шэсць спадарожнікаў. Чатыры з іх належаць замежным заказчыкам — з Беларусі, Канады, Германіі і ЕС.

Асаблівасць менавіта гэтых трох пускаў «Саюза» — напрамак на поўнач, у бок сонечна-сінхроннай арбіты, што здараецца рэдка, адзначаюць спецыялісты. Адпаведна,

ступені ўпадуць на тэрыторыі Кустанайскай і Акцюбінскай абласцей — на гэта трэба запытваць асаблівы дазвол.
ІТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцу паведамляе, што Астана зацягвае вырашэнне пытання. Улады Кустанайскай вобласці скардзіліся, што падчас вяртання апарата «Саюз» у іх статкамі гінуць сайгакі.

Вынікі экспертызы будуць вядомыя праз два тыдні. Як заявіў РБК-ТБ навуковы кіраўнік Інстытута касмічнай палітыкі Іван Маісееў,

не дазваляючы запуск, Астана «проста вымагае грошы».

«Прычыны заўсёды адны і тыя ж. Патрабуецца дадатковая аплата. Як толькі ўзнікае нейкая сітуацыя, якая прама не прадугледжана дагаворам аб арэндзе, заўсёды ўзнікае гэты доўгі зацяжны працэс перамоў. Запыты на аплату вельмі высокія, натуральна, мы не можам згадзіцца, у выніку церпяць усе — і Казахстан, і мы, і нашы партнёры», — заявіў кіраўнік інстытута.

Нагадаем, раней паведамлялася, што запуск з Байканура ракеты «Саюз» з пяццю касмічнымі апаратамі — расійскім спадарожнікам дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі «Канопус-В», першым навуковым міні-спадарожнікам на базе платформы «Карат» МКА-ПН1 («Зонд-ПП»), беларускім касмічным апаратам (БКА) і двума іншымі замежнымі спадарожнікамі папярэдне прызначаны на 21 чэрвеня.

Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі створаны па заказе Нацыянальнай акадэміі навук. Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур, аднак закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта «Днепр».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся6

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага2

Аляксандр Рыбак заняў у нарвежскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў6

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся6

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць