Грамадства22

Пуцін паабяцаў абмеркаваць стварэнне парламента Еўразійскага эканамічнага саюза

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мае намер абмеркаваць са сваімі калегамі ў Беларусі і Казахстане пытанне аб стварэнні парламенцкага інстытута Еўразійскага эканамічнага саюза.

Як паведамляе РІА Новости, тэму стварэння такога органа ўзняў 29 мая на сустрэчы з Пуціным спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.

«Эканамічная інтэграцыя ідзе актыўна, ужо створаны і функцыянуе наднацыянальны орган. І, вядома, паўстае пытанне аб фарміраванні парламенцкага вымярэння. І мы запусцілі механізм рабочай групы — прадстаўнікі трох нашых дзяржаў у складзе і парламентарыяў, і экспертаў, і навуковай супольнасці. Мэта рабочай групы — сфарміраваць „дарожную карту“. Напэўна, спачатку павінна быць створана Еўразійская міжпарламенцкая асамблея, а рана ці позна паўстане пытанне і пра стварэнне паўнацэннага парламенцкага інстытута спачатку Еўразійскага эканамічнага саюза, а потым і Еўразійскага саюза», — сказаў Нарышкін.

Паводле яго слоў, некалькі дзён таму ён запрасіў сваіх калег, спікераў парламентаў Беларусі і Казахстана абмеркаваць пытанні парламенцкага вымярэння Еўразійскай інтэграцыі.
«Мы разлічваем ужо ў пачатку наступнага года сфарміраваць гэту «дарожную карту», — адзначыў Нарышкін.

Пуцін назваў гэту тэму вельмі важнай, паколькі Маскве, Мінску і Астане ўжо сёння патрэбна паўнацэннае заканадаўчае суправаджэнне ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

«У канчатковым выніку ўсе рашэнні выканаўчых органаў улады павінны быць падмацаваныя і рэалізаваныя ў законах. А калі мы гаворым пра такую перспектыву, як стварэнне Еўразійскага саюза, то, безумоўна, без актыўнай працы дэпутацкіх карпусоў усіх нашых трох краін такая задача вырашана быць не можа. Таму, безумоўна, мы будзем гэта падтрымліваць. Я перагавару са сваімі калегамі і ў Казахстане, і ў Беларусі. Упэўнены, гэта сустрэне падтрымку ўсіх удзельнікаў працэсу», — сказаў Пуцін.

Нагадаем, расійскі прэзідэнт наведае з афіцыйным візітам Беларусь 31 мая-1 чэрвеня, Казахстан — 7 чэрвеня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця27

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць