Улада

Менскі самвыдат

У сталічным мікрараёне «Паўнёвы захад» пачаў свой выхад аднайменны інфармацыйны бюлетэнь. Выпуск выданьня ажыцьцяўляе група маладых людзей, якіх аб’ядналі вясновыя падзеі 2006 года.

У сталічным мікрараёне «Паўнёвы захад» пачаў свой выхад аднайменны інфармацыйны бюлетэнь. Выпуск выданьня ажыцьцяўляе група маладых людзей, якіх аб’ядналі вясновыя падзеі 2006 года. Як распавядаюць заснавальнікі газэткі, «бюлетэнь стаў адэкватным адказам на недахоп рэгулярнай, свабоднай прэсы ў раёне».

Шмат увагі ў бюлетэні аддаецца праблемам, якія ў першую чаргу хвалююць мясцовае насельніцтва. Так, напрыклад, закранутае пытаньне зноса самай вялікай аўтастаянкі ў гэтым мікрараёне (як сьцвярджаюць, зямля пойдзе для будаўніцтва расейцамі элітнага жыльля). Абмяркоўваецца праблема водазабесьпячэньня, зь якой сутыкнуліся жыхары Паўнёвага захада ў зімовы пэрыяд. Таксама закранутая тэма захаваньня гісторыка‑культурных каштоўнасьцёў у мікрараёне, якія зусім не даглядаюцца й не аховаюцца дзяржавай.

І толькі потым ідуць падзеі агульнанацыянальнага ўзроўню. У апошнім нумары ўвага насельніцтва прыцягваецца да будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Аўтары артыкула падкрэсьліваюць, што аварыя на АЭС у Чарнобылі калісьці стала незагойнай ранай краіны.

Максім Падрэцкі, belngo.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць