Культура

Мясніковічу паскардзіліся на Латушку

Старшыня рэспубліканскай рады грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч прапаноўвае распусціць Рэспубліканскую грамадскую раду па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў Беларусі.
Адпаведную прапанову ён накіраваў прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу 4 чэрвеня заказным лістом. Пра гэта Астаповіч паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«5 кастрычніка 2011 года мелася адбыцца пасяджэнне рады, прысвечанае праблемам аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іх выкарыстання ў выхаваўчай працы і турыстычнай сферы. Але ў запланаваны тэрмін пасяджэнне рады не прайшло. 16 лістапада 2011 года я накіраваў на імя старшыні камісіі, міністра культуры Паўла Латушкі ліст з просьбай даць інфармацыю па сутнасці аб перспектыўных тэрмінах пасяджэння рады па праблемах аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іх выкарыстання ў выхаваўчай працы і турыстычнай сферы ці прычынах, па якіх запланаванае пасяджэнне не будзе праведзена», — сказаў Астаповіч.

Пісьмовай інфармацыі пра дакладную дату правядзення пасяджэння рады, паводле слоў Астаповіча, дагэтуль няма.

«Пазіцыя старшыні грамадскай рады па справах культуры і мастацтва, міністра культуры Паўла Латушкі па сабатаванні правядзення пасяджэння, якое даўно наспела, падрывае давер грамадскасці да органаў дзяржаўнага кіравання, дыскрэдытуе ідэю дзяржаўна-грамадскага партнёрства ў сферы культуры і, у прыватнасці, у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны», — лічыць Астаповіч.

«У сувязі з тым, што не выконваецца зацверджаны графік працы савета па справах культуры і мастацтва пры Саўміне, ігнаруецца велізарная колькасць праблем, што існуюць у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, дэвальвуецца сама сутнасць існавання такога органа. Я як член рады, як адзін з асноўных аўтараў-складальнікаў праектаў выніковых дакументаў да пасяджэння, прысвечанага праблемам гісторыка-культурнай спадчыны, вымушаны звярнуцца да старшыні Савета міністраў з просьбай разгледзець пытанне аб роспуску гэтай рады ў сувязі з невыкананнем ускладзеных на яго функцый», — заявіў Астаповіч.

Пры гэтым, адзначыў Астаповіч, ён не спадзяецца, што савет будзе распушчаны. «Я спадзяюся, што мой зварот паскорыць правядзенне пасяджэння гэтай рады па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны», — сказаў Астаповіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць