Грамадства22

Парфянкоў: Спадзяюся, што застануся на свабодзе

Былы палітвязень аптымістычна глядзіць у будучыню.

На мінулым тыдні Васіля Парфянкова зноў асудзілі. Цяпер ён павінен правесці пад арыштам паўгода. Пад варту яго не ўзялі, пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу. Але Васіль спадзяецца, што за краты яго ўсё-ткі не адправяць.

«Мы будзем падаваць касацыйную скаргу. Спадзяюся, што я траплю пад закон «Аб амністыі».

Падставай для новай крымінальнай справы стала парушэнне прэвентыўнага нагляду Парфянковым. Са студзеня, калі гэты нагляд за ім устанавілі, ён двойчы адсутнічаў дома, калі прыходзілі міліцыянты. Як сам кажа: выходзіў у краму. І яшчэ раз спазніўся на праверку. Ці магчыма было пазбегнуць такіх парушэння?

«Цяжка, каб не было іх, — лічыць Васіль. — Немагчыма з 20.00 да раніцы пастаянна знаходзіцца дома. Я малады чалавек, у мяне ёсць нейкія справы, якія трэба вырашаць».

Той няпоўны год, які былы палітвязень правёў на свабодзе, ён патраціў на тое, каб працаўладкавацца.

«Але мяне не хацелі нідзе браць, бо я судзімы за Плошчу. Усюды казалі, што ім не патрэбныя праблемы».

А калі ўсё-ткі давядзецца зноў апынуцца за кратамі, то просіць яму пісаць лісты. Па яго словах, гэта была самая адчувальная падтрымка ў няволі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў10

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць