Грамадства99

Пратэст, што напалохаў Лукашэнку: сёння год самай гучнай акцыі мінулага лета

Год назад аўтамабілісты ў цэнтры Мінска пратэставалі супраць падаражэння паліва, пратэст перарос у агульнае незадавальненне сітуацыяй у эканоміцы.

Роўна год таму, вечарам 7 чэрвеня 2011 г. мінскія аўтамабілісты зладзілі акцыю пратэсту супраць падаражэння паліва. ДАІ і АМОН былі бяссільныя супраць соцень машын: на некалькі гадзін рух на цэнтральным праспекце сталіцы быў блакаваны.

Калона аўто з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і сімволікай акцыі «Стоп бензін!» — выявай чалавечка, які «страляе» сабе ў скроню з запраўнага пісталета ці белай стужкай на антэне —

расцягнулася ад Галоўпаштамта да Цэнтральнага ўніверсама. Насустрач ёй рухалася другая, што займала праспект між плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.

Трэція групы аўтааматараў выехалі на праспект у раёне цырку. Кіроўцы спыняліся, утвараючы лакальныя заторы, падымалі капоты. Хто-ніхто ставіў на дахі аўто пустыя каністры або проста здымаў на мабільнік мора машын.

Крайнюю правую паласу праспекта Незалежнасці арганізатары акцыі — грамадская ініцыятыва «За аўто» — заклікала пакідаць вольнай для руху грамадскага транспарту. Не заўжды гэта ўдавалася. Аднак ніхто не перажываў: пасажыры выходзілі з аўтобуса і… апладзіравалі ўдзельнікам акцыі.

Гледачоў сабраліся сотні: людзі махалі аўтамабілістам, крычалі «Стоп бензін!», пасля пачалі «ахвяраваць» аўтамабілістам на паліва — на машыны пасыпаліся дробныя рублёвыя купюры. «Гэта ўжо не грошы, а фанцікі, за іх нічога не купіш!» — казалі яны.

Гэтая навіна з фотарэпартажам і відэа сабрала тады на сайце NN.by больш за 100 тыс. праглядаў, абсалютны рэкорд лета 2011 года

На наступны дзень Лукашэнка загадаў панізіць цэны на бензін.

«Як назло робяць! — казаў тады Лукашэнка. — Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удара — на табе, як абухам па галаве, другі раз. Толькі людзі апамяталіся — на табе трэці раз, і гэта, мне дакладваюць, не апошні, — грымеў ён. — Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а недзе за мяжой трэба будзе шукаць работу

. Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста».

«Вы зыходзіце з нейкага курса даляра. Скажыце мне, калі ласка, а які сёння рэальны курс долара? Не ведаеце. Дык чаму прывязваеце да нейкага незразумелага курса долара ўсё на свеце, у тым ліку і паліва? Няўжо тут нельга было прайсці спакойна, павысіўшы цэны на паліва на 10–15% адразу, а потым расцягнуць да 1 студзеня, калі стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку, прывязацца да якога-небудзь долара і пералічыць праз долар цану на гэта паліва. Гэта нельга было зрабіць?» — сказаў ён. «Сапраўды, як дзеці малыя. Ад вас запалкі ў доме трэба хаваць, бо дом спаліце. Крыху адвернешся — праўда, дом спаліце», — сказаў ён.

Вечарам 8 чэрвеня у Мінску прайшла акцыя, што запачаткавала маўклівыя акцыі пратэсту па серадах. Каля 300 чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы і слухалі песні пад гітару.

На акцыі 15 і 22 чэрвеня выйшлі ўжо тысячы людзей. Але пачаліся і брутальныя затрыманні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў13

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў13

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць