Грамадства6363

«Вконтакте» сабрала Плошчу

На заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» адгукнуліся чатырыста чалавек.

На заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» адгукнуліся некалькі соцень людзей.

19.43

Акцыя завяршылася. Удзельнікі разыходзяцца з плошчы.

19.38

Яўсееў, Грышчанка і яшчэ некалькі спецназаўцаў і «цывільных» наблізіліся да кола моладзі, якая спявала. Міліцыянты перамаўляліся па тэлефонах, пасля

дасталі мегафон, аднак звыкла сказаць пра тое, што "акцыя несанкцыянаваная" не паспелі. У той момант удзельнікі акцыі скончылі спяваць і проста разышліся па плошчы. Шчыльнае кола распалася
, на Кастрычніцкай стаяць групкі людзей. Міліцыя выглядае разгубленай.

19.34

Нехта заспяваў «Тры чарапахі» N.R.M., моладзь падхапіла.
Спявае большасць прысутных.

19.29

Людзі ўтварылі кола ў цэнтры плошчы. У ім — чалавек сталага веку спявае бардаўскія песні пад гітару. Моладзь слухае. Сярод міліцыянтаў заўважаныя намеснік кіраўніка ГУВД Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў і маёр Максім Грышчанка.

19.26

Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў, што гэта ўжо другая спроба мінскай моладзі сабрацца на заклік суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». На першую сустрэчу тыдзень таму прыйшло каля пяцідзесяці чалавек. Удзельнік акцыі расказаў карэспандэнту «НН», што даведаўся пра акцыю праз «Вконтакте». На яго думку, на плошчу прыйшла апалітычная моладзь, якая расчаравалася ў апазіцыі і яе метадах, але хоча выказаць сваю нязгоду з уладай.

Ці могуць такія акцыі быць паспяховымі? Суразмоўца прывёў прыклад Фэйсбук-рэвалюцыі ў Егіпце. Колькі мусіць сабрацца людзей, каб сітуацыя ў краіне змянілася? «Людзей мусіць быць столькі, каб яны занялі праспект ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі», — лічыць удзельнік акцыі.

19.23

Людзі — а іх сабралася каля чатырохсот чалавек — пачалі гучна пляскаць у ладкі. пачуліся радасныя воклічы. Сітуацыя ненапружаная, некаторыя проста адпачываюць, гуляюць у фрысбі. Вакол натоўпу ездзіць група раварыстаў, і яе вітаюць воплескамі.

19.10

Удзельнікаў ужо каля трохсот. Хтосьці сядзіць на прыступках Палацу прафсаюзаў, хтосьці проста на плошчы. Няма ні лозунгаў, ні сімволікі. У цэнтры плошчы ўдзельнікі стаяць даволі шчыльна, мінакі мусяць іх абыходзіць, некаторыя цікавяцца, што адбываецца.

А 19.00

на Кастрычніцкай сабралася каля сотні маладых людзей. Большасць іх на вока не маюць і 25-цігадоў. Яны стаяць невялікімі групкамі і па адным.

Прысутнічае таксама спецназ і супрацоўнікі ў цывільным. Людзі яшчэ падыходзяць. Акцыя маўклівай салідарнасці мае працягнуцца да 19.30.

* * *

Сёння, а 19-й на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску маюць сабрацца актывісты суполкі «Вконтакте» «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Ідэя суполкі ў тым, каб прыхільнікі дэмакратычных перамен штотыдзень у вызначаны час збіраліся на галоўнай плошчы свайго горада. «Проста шпацыруйце, стойце — проста знаходзьцеся там. Не трэба ніякіх сцягоў і транспарантаў, не трэба ніякай сімволікі», — пішуць арганізатары. — Першыя сустрэчы — можа быць мала людзей, але з кожным днём нас будзе рабіцца ўсё болей!»

Нядаўна мадэратарамі гэтай суполкі цікавілася КДБ.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць