Грамадства66

Лукашэнка пра В’етнам: «Наша дружба заснавана на сумеснай барацьбе за незалежнасць»

Беларусь і В’етнам маюць намер пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы 11 чэрвеня Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Беларусі Данг Хыу Чанам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.

«Нам цяжка расставацца з сябрамі, але мы вельмі спадзяёмся, што пасля завяршэння вашай дыпламатычнай місіі ў Беларусі сюды прыедзе такі ж добры, правераны ў дружбе чалавек», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Адносіны Беларусі і В’етнама, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, маюць глыбінныя карані.

«Наша дружба заснавана на святым — сумеснай барацьбе за незалежнасць. У свой час мы нямала зрабілі, каб В’етнам стаў незалежным. Вы таксама нямала зрабілі, каб у нас устанавіліся самыя цесныя, добрыя і дружалюбныя адносіны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларуска-в’етнамскім дыпламатычным адносінам ужо 20 гадоў. «Гэтыя адносіны з’яўляюцца фундаментам нашай будучыні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларуска-в’етнамскі тавараабарот дасягнуў практычна $200 млн.,
але, як лічыць Лукашэнка, гэта мізэр у параўнанні з тым патэнцыялам, якім валодаюць Беларусь і В’етнам.

«Мы маем вельмі салідны дыялог на самым высокім узроўні, — падкрэсліў ён. — І наогул у нас з В’етнамам няма ніякіх праблем. Па міжнароднаму парадку дня у нас адзіныя пазіцыі. Беларусь заўсёды падтрымлівае В’етнам, а В’етнам — Беларусь. Спадзяюся, што так будзе заўсёды».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова ад простага гандлю пераходзіць да больш развітых форм супрацоўніцтва. Ён удакладніў:

«Мы гатовы будаваць сумесныя прадпрыемствы па тых напрамках, якія цікавяць в’етнамскі бок».

Ён канстатаваў, што В’етнам — краіна, якая бурна развіваецца, вельмі багатая на карысныя выкапні. «Мы маем патрэбу ў вас, вы — у нас», — сказаў Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшыя гады Беларусь і В’етнам змогуць паглыбіць двухбаковае супрацоўніцтва.

«Мы цяпер ідзём па ўсіх напрамках: у Афрыцы знаходзім сяброў і партнёраў, у Амерыцы, Еўропе, Азіі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але В’етнам — гэта асаблівая краіна. Нам не трэба даказваць сваю дружбу і вернасць вашаму народу і дзяржаве. Гэта аснова нашага паглыбленага супрацоўніцтва».

Ён папрасіў перадаць в’етнамскаму кіраўніцтву запэўненні ў гатоўнасці Беларусі актыўна пашыраць супрацоўніцтва з Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам. Беларусь заўсёды гатова прыняць любую дэлегацыю з В’етнама. Беларускія дэлегацыі таксама будуць пастаянна прыязджаць у В’етнам, каб на месцы абмяркоўваць актуальныя тэмы ўзаемадзеяння.

У сваю чаргу Данг Хыу Чан падзякаваў Лукашэнку за магчымасць такой сустрэчы. Ён адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і В’етнамам пастаянна развіваюцца. Але, нягледзячы на добрую дынаміку, сапраўды ёсць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця сувязей. В’етнамскі пасол выказаў упэўненасць, што і ў будучым палітычныя, гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя, культурна-адукацыйныя сувязі паміж В’етнамам і Беларуссю будуць пашырацца і ўмацоўвацца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў6

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў38

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў6

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць