Грамадства55

У Івенцы спэцслужбы трэсьлі школу

Ліст з Івенца, дасланы на сайт nn.by.

З камэнтароў на сайце nn.by

Размовы пра 25‑га пачаліся яшчэ за месяц да ўсяго. І па клясах «органы» хадзілі, прычым не абміналі нікога, нават самых актыўных лукашыстаў. Канечне, нічога ні ў кога не знайшлі, і не таму, што не было, а таму, што як толькі прыйшлі ў першы кабінэт, празь некалькі хвілін астатнія ўжо ўсё добра ведалі і вымушаны былі на некаторы час зьняць нацыянальныя сымбалі...

Але гэтымі паходамі ўсё ня скончылася... Да самых актыўных папрыяжджалі дахаты. Прычым не абышлося без правакацый. Прыходзілі два міліцыянты і чалавек у штацкім. І гэты, як адчынялі дзьверы, пачынаў плесьці на беларускай мове, што яны прадстаўнікі нейкай дэмакратычнай арганізацыі. што яны зьбіраюць подпісы... Лухта‑лухтой! Як толькі яны апыналіся ў памяшканьні, выдавалі ўжо зусім іншае. Напрыклад, «сам усё пакажыш, ці нам пашукаць?». Але і пра гэта ўсе, каму трэ было штосьці схаваць, даведаліся вельмі хутка.

У чацьвер усіх вымусілі напісаць расьпіскі аб «неучастии в несанкционированом митинге». Напісаў такую распіску і класны кіраўнік, але тут ужо было: « о гарантии неучастия ваших учеников в митинге». А ў нядзелю ў школе хуценька арганізавалі спартыўнае мерапрыемства і ўсім вучням трэба было там адзначыцца. Нагадаю, што раней у нядзелю ніякіх спабортніцтваў паміж вучнямі не праводілася...

Пакуль уся моц улад накіравана на змаганьне з дэмакраціяй, моладзь патрохі сьпіваецца... І няма нічога дзіўнага, бо акрамя дыскатэкі, на якую ўсе і ідуць з мэтай напіцца, у мястэчку з насельніцтвам у 6 тысяч няма нічога! Добра ,што яшчэ касьцёл з царквой, іначай было б яшчэ горш... Але ўлада нічога гэтага не бачыць. Ёй лепш узвышаць свайго ідала Дзяржынскага, марнаваць грошы на яго помнікі ды змагацца з тымі юнакамі і дзяўчатамі, якія імкнуцца да ведаў, якія разумеюць нашмат больш, якім абрыдзіла ва ўсёй гэтай гразі жыць, якія імкнуцца да зьмены, якія імкнуцца да Свабоды... Але ніхто і зьбіраецца здавацца! Бо, як пяецца ў адной добрай беларускай песні, «нас большае і мы пакуль чакаем...»

Івянец — маленькае мястэчка. Нас мала, але з гэтага ўсё і пачынаецца! Патрошку, але мы здолеем перамагчы і будзем жыць і працаваць у нармальнай краіне, ці, калі быць больш дакладным, жыць у краіне з нармальнай уладай, у краіне пад нацыянальнымі сымбалямі! Жыве!

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны1

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць