Лукашэнка: Мы яшчэ не паспелі стварыць АЭП, а ўжо сыплюцца заявы, якія яе разбураюць
«Думаю, мы шмат аб чым можам дамовіцца».
Аляксандр Лукашэнка прапануе Башкартастану больш актыўна развіваць сумесныя праекты ў сферы прамысловай кааперацыі. Пра гэта паведамляепрэс-служба прэзідэнта Беларусі па выніках праведзенай 14 чэрвеня сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі Рустэмам Хамітавым.
Башкартастан гатовы нарошчваць
«Думаю, мы шмат аб чым можам дамовіцца. У нас вельмі добрыя кантакты, — пагадзіўся Лукашэнка. — У гэтых адносінах ёсць душэўнасць. Гэта дарагога каштуе, таму што ў наш час, занадта бурны і, часам, незразумелы, іншым разам і паслы не могуць разабрацца, што адбываецца, і ў сваіх інтэрв’ю ледзь не ўмешваюцца ва ўнутраныя справы тых ці іншых дзяржаў. А гэта іх справа разбірацца ў гэтым. Тым не менш, нашы адносіны наўрад ці хтосьці сапсуе».
Падчас сустрэчы ў тым ліку была закранутая і тэма прыватызацыі беларускіх актываў.
«Я хачу, каб вы ведалі, што мы гатовы з вамі супрацоўнічаць на самых дэмакратычных, калі можна так сказаць у эканоміцы, прынцыпах. Калі ідзе прыватызацыя, значыць, тут можа быць толькі круглы стол, перамовы.Ну, а калі Расія сёння баіцца, што наш агульны рынак адзінай мытнай прасторы запоўняць нейкія танныя падробкі з іншых краін, тады не трэба было яе ствараць. Мы яшчэ не паспелі яе стварыць, а сёння ўжо сыплюцца заявы, якія разбураюць гэтую Адзіную эканамічную прастору», — сказаў Лукашэнка.
«Мы яе стварылі для таго, каб працаваць з горда ўзнятай галавой на гэтай прасторы, і каб мы заўсёды маглі абараніцца ад іншых, абараніць сваіх таваравытворцаў, абараніць сваіх людзей, каб кожны ў гэтай Адзінай эканамічнай прасторы дзейнічаў на раўнапраўнай аснове. Таму што ўсе дакументы зыходзяць з гэтага, і каб вялікія і малыя дзяржавы мелі роўныя правы і магчымасці. Недапушчальна, калі, скажам, дзесьці штосьці атрымалася ў адной дзяржавы, а астатнія (дзяржавы АЭП) пачынаюць яе нахіляць і душыць», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле яго слоў, пытанні аб прыватызацыі тых ці іншых прадпрыемстваў павінны вырашацца за сталом перамоў. «Вось умовы, яны зразумелыя для ўсіх, цана прадпрыемства. Калі вас не задавальняе, дык вы не прыходзьце весці перамовы. Таму прыватызацыя ў Беларусі будзе, але гэта наша прыватызацыя, гэта мы будзем вырашаць, што нам прыватызаваць і калі. І, самае галоўнае, па якой цане і на якіх умовах», — заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы.Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: «Мы ведаем, што такое канкурэнцыя, што такое рынак, але мы не хочам паўтарыць прыватызацыю па расійскім варыянце, як гэта было ў
90-х ».
Каментары