Культура1212

Дарафеева стала загадчыцай кафедры

эстраднага майстэрства. «Рашэнне ўжо прынятае».

Кар’ера 34-гадовай спявачкі, якая ў 2007-м была прызначаная Аляксандрам Лукашэнкам «тварам Беларусі», пайшла ўгару. На гэты раз

Ірына Дарафеева прасунулася па службовай лесвіцы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Як стала вядома «Салiдарнасцi», Ірына Дарафеева, выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, стала загадчыцай кафедры эстраднага майстэрства гэтай навучальнай установы.

У гутарцы з нашым карэспандэнтам

спявачка, якая раней на пяцігодку была зацверджана «тварам Беларусі», пацвердзіла гэтую інфармацыю. Паводле яе слоў, на гэтую пасаду яе запрасіў рэктар універсітэта Барыс Святлоў.

— Справа ў тым, што

я ўжо сем гадоў з’яўляюся педагогам (эстрадны вакал), таму ўсё здарылася не вельмі раптоўна.
Дзве ці тры тыдні вяліся перамовы, мы думалі і прыйшлі да агульнага назоўніка, — сказала Ірына Дарафеева «Салiдарнасцi», дапоўніўшы, што «рашэнне ўжо прынята». — Калі гаварыць пра дыплом, дык
я скончыла універсітэт, як вакалістка, а педагагічныя навыкі набыла з вопытам. На кіруючых пасадах працую ўжо досыць даўно, паколькі ў 1999 годзе (год заканчэння ВНУ, — С.), я ўжо кіравала сваім калектывам.

Пакуль на афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў паказана, што загадчыцай кафедры з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ірына Смірнова. Пры гэтым на сёння, па словах яе калегаў, Ірына Аляксандраўна працягвае выходзіць на працу. Звязацца з ёй па тэлефоне, каб яна пракаментавала прызначэнне адной з супрацоўніц кафедры на пасаду кіраўніка, на жаль, не ўдалося.

Але сваё меркаванне з гэтай нагоды агучыў першы прарэктар універсітэта Юрый Бондар.

— Гэта нармальны працэс, калі хтосьці сыходзіць, а хтосьці прыходзіць. А што вас так збянтэжыла? — Пацікавіўся суразмоўца, адзначыўшы, што Смірнова таксама «паспяхова працуе на гэтай жа кафедры». — Яны будуць разам працаваць, яны ў прынцыпе могуць нармальна суіснаваць у рамках кафедры: Ірына Аляксандраўна Смірнова — працаваць прафесарам гэтай кафедры, Ірына Аркадзьеўна Дарафеева — загадчыцай.

Як растлумачыў Юрый Бондар,

Дарафеева мае права працаваць на пасадзе дацэнта, як заслужаная артыстка,
а ВНУ, у сваю чаргу, можа вылучыць такога чалавека на пасаду загадчык кафедры.

— У творчых ВНУ асобы, якія маюць званне заслужаных артыстаў, народных артыстаў, адпаведна прыраўноўваюцца да дацэнта і прафесара.

У практыцы творчых ВНУ гэта паўсюднае з’ява, — растлумачыў прарэктар.

Паводле яго слоў, прычыны, па якіх на пасаду кіраўніка выбралі менавіта Дарафееву наступныя:

Па-першае, яна вядомы чалавек у гэтай сферы. Па-другое, у яе ёсць вопыт педагагічнай працы: яна супрацоўнічае з універсітэтам, з’яўляецца дацэнтам кафедры і даўно працуе ў нас. Па-трэцяе, у яе выдатны кантакт са студэнтамі, яна карыстаецца аўтарытэтам. Акрамя таго, гэты выкладчык — практык, вядомы на ўсю Беларусь і за яе межамі.

* * *

Ірына Дарафеева — лаўрэат міжнародных конкурсаў, указам прэзідэнта ў 2007 годзе ёй прысвоена званне «Заслужаная артыстка РБ». Прыкладна тады ж Лукашэнка падпісаў план мерапрыемстваў па рэалізацыі піяр-акцыі «Ірына Дарафеева — твар Беларусі». А ў 2008-м, удзельнічаючы ў бясплатным канцэрце ў Сочы з нагоды дня нараджэння прэзідэнта Беларусі, спявачка падарыла імянінніку песню «Анёл мой непараўнальны, незямны і нерэальны».

Каментары12

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць