Свет33

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі

З вышыні Пальманова выглядае амаль нерэальна: роўная дзевяціканцовая зорка, упісаная ў палі паўночна-ўсходняй Італіі. Але незвычайная геаметрыя тут з'явілася не дзеля прыгажосці — увесь горад ад пачатку праектавалі з разлікам на абарону.

Пальманова. Фота: Wikimedia Commos

Калі ў канцы XVI стагоддзя Венецыянскай Рэспубліцы спатрэбілася ўмацаваць свае ўсходнія рубяжы, яна пайшла на радыкальны крок: замест таго каб прыстасоўваць да абароны ўжо існуючы горад, вырашыла пабудаваць новы з нуля. Так у 1593 годзе з'явілася Пальманова.

Яе праектавалі вайсковыя інжынеры, і логіцы абароны тут падпарадкавалі фактычна ўвесь гарадскі план. Крэпасць мусіла бараніць венецыянскія землі ад магчымых нападаў туркаў і адначасова служыць заслонай ад Габсбургаў.

У цэнтры горада размясцілі вялікую шасцікутную плошчу П'яца-Грандэ, ад якой прамянямі разыходзяцца вуліцы. Трапіць у гістарычную частку можна было праз тры брамы.

Аднак галоўная асаблівасць Пальмановы — гэта яе ўмацаванні. Яны ўтвараюць дзевяціканцовую зорку, форму якой сёння асабліва добра відаць з паветра. Такая геаметрыя мела практычны сэнс: выступы бастыёнаў дазвалялі абаронцам весці агонь уздоўж суседніх участкаў сцен і не пакідаць каля іх «сляпых зон», дзе мог бы схавацца праціўнік.

Першыя два абарончыя паясы пабудавалі пры венецыянцах. У іх уваходзілі дзевяць бастыёнаў і дзевяць равелінаў — асобных трохвугольных умацаванняў перад асноўнай лініяй муроў.

Абарончую сістэму працягвалі ўдасканальваць і праз два стагоддзі пасля заснавання горада. У XIX стагоддзі на загад Напалеона з'явіўся трэці, вонкавы пояс умацаванняў з дзевяццю люнетамі.

Ёсць у крэпасці і нябачная звонку частка. Пад зямлёй праходзіць сетка хадоў, па якіх салдаты маглі перамяшчацца паміж пазіцыямі так, каб праціўнік гэтага не заўважыў.

Фота: visitpalmanova.it

Агульны перыметр умацаванняў Пальмановы перавышае чатыры кіламетры, а тэрыторыя ўнутры іх займае каля 1,46 квадратнага кіламетра. Цяпер у горадзе жыве крыху больш за 5200 чалавек.

Былыя фартыфікацыі сёння сталі турыстычнымі маршрутамі. Як паведамляецца на афіцыйным турыстычным сайце Пальмановы, па горадзе можна прайсці паўтаракіламетровым «Шляхам архітэктара». Маршрут у Парку бастыёнаў у залежнасці ад выбранага варыянта складае ад 1,8 да 3,5 кіламетра. Яшчэ адзін шлях — каля 4,3 кіламетра — ідзе ўздоўж кола ўмацаванняў.

У першы тыдзень верасня ў Пальманове праходзіць гістарычная рэканструкцыя «A.D. Palma alle Armi» («Пальма да зброі!»). У ёй удзельнічаюць больш за тысячу чалавек у гістарычных строях.

У 2017 годзе Пальманова разам з іншымі абарончымі збудаваннямі Венецыянскай рэспублікі была ўключаная ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Праз год горад увайшоў у асацыяцыю найпрыгажэйшых малых гарадоў Італіі.

Каментары3

  • Жвір
    06.09.2026
    Цікава.
  • мамкін падарожнік
    06.09.2026
    У французкім Эльзасе ёсць падобнае.
    Завецца Новы Брызах.

    Апасля 9-гадовай вайны Францыя саступіла Брызах на Рэйне, і Луі XIV загадаў Вабану стварыць фартыфікацыю з французкага боку, каб аўстрыйцы і іншыя немцы не думалі сабе.

    І зараз там геаметрычна ідэальнае мястэчка, якое ўпісана ў форт.
  • Дык
    07.09.2026
    Што тут сказаць, нават ранні капіталізм адзначыўся творчасцю і прадуктыўнацю.

    У аднозненне ад лявацкага трызнення, якое без гвалту і крыві існаваць ня можа.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць