Грамадства1414

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры

Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што ў Беларусі адкарэктавалі школьную праграму фізічнай культуры. Паводле яго слоў, рашэнне звязана з заўвагамі Аляксандра Лукашэнкі наконт фізічнай падрыхтоўкі выпускнікоў, якія пасля школы ідуць на тэрміновую вайсковую службу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У красавіку 2026 года на нарадзе Лукашэнкі з сілавым блокам адзначалася, што фізічная падрыхтоўка некаторых навабранцаў не заўсёды адпавядае патрабаванням.

Таму цяпер замест двух паўнавартасных урокаў фізкультуры і аднаго ўрока гульнявога кірунку школьнікі будуць мець тры паўнавартасныя ўрокі фізічнай культуры. Падчас іх будуць займацца і гульнявымі відамі спорту. Праграма таксама ўключае элементы лёгкай атлетыкі, гімнастыкі і іншых дысцыплін.

Змены закранулі і фізічную падрыхтоўку ва ўніверсітэтах. Для студэнтаў зацверджаная новая праграма, у якой нарматывы прывялі ў адпаведнасць з патрабаваннямі фізічнай падрыхтоўкі на вайсковай службе.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што гаворка ідзе пра базавыя фізічныя навыкі, а нарматывы не з'яўляюцца звышскладанымі.

Каментары14

  • Барадзед
    05.09.2026
    Я так горжусь колхозной властью. Ничего в школах не изменится, а в университетах уже поздно что-то менять, там сопромат учить надо. Если бы мне сказали, что я должен тренироваться ради того, чтобы на меня ругался офицер в армии, то я бы вообще прогуливал физкультуру, и пусть меня не заберут в армию. Я не сильно расстроюсь.
  • Барадзед
    05.09.2026
    Если ты не будешь подтягиваться, то ты не пойдешь в армию. - Сами идите в армию.
  • .
    05.09.2026
    "таксама ўключае элементы лёгкай атлетыкі, гімнастыкі і іншых дысцыплін":
    - будаўніцтва пірамід з людзей;
    - знішчэнне цэглы лбом;
    - ахова пуцеправодаў перад картэжам;
    - кіданне гранаты ў дрон;
    - размініраванне дарогі ўласным целам;
    - манеўраванне на крэсле-каталцы;
    - упакоўка аднакласнікаў у чорныя пакеты;
    - п’яныя песні пра чэсць, адвагу і мужнасць.

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць