Грамадства44

Ікра і пеністае — без абмежаванняў. Што даюць у мінскім гатэлі на сняданак за 150 рублёў ФОТА

Прыходзіць у рэстаран могуць не толькі пастаяльцы гатэля.

Сняданак за 150 рублёў прапануюць у рэстаране Zolo пры гатэлі Waldorf Astoria, які нядаўна адкрыўся на беразе Свіслачы каля Вялікага тэатра. Наведваць рэстаран могуць не толькі пастаяльцы, піша Onlíner.

У будні сняданак падаюць з 6:30 да 10:30, у выхадныя — да 11:00. А дзявятай раніцы ў будны дзень зала была амаль пустая, але бліжэй да заканчэння сняданку наведнікаў стала больш.

Пры ўваходзе гасцям прапануюць безалкагольны «вітамінны шот» з рабіны, яблыка, малочнага ўлуну і інжыру. Далей — выпечка, тарты, запяканка, садавіна, пяць відаў ёгурту, тварог. Ёсць асобны стол з прадуктамі без глютэну і дзіцячая зона з пюрэ, сокамі, хлябцамі, садавіной і глазураванымі сыркамі.

Найбольш прыкметная пазіцыя — чырвоная ікра ў вялікай ікорніцы. Браць яе можна без абмежаванняў, аднак, паводле назіранняў журналіста, ажыятажу каля ікры не было: госці клалі да бліноў па адной лыжцы.

Чорнай ікры на шведскім стале няма. Яе можна замовіць асобна: 30 грамаў ікры бялугі з міні-блінамі каштуюць 210 рублёў. 

З рыбы ёсць ласось, селядзец, палтус і вугор. Таксама прапануюць сыр з цвіллю, марынаваныя грыбы і некалькі відаў расліннага малака, у тым ліку бананавае і фісташкавае.

Гарачыя стравы больш звыклыя: скрэмбл, бекон, сасіскі, сырнікі, варэнікі з бульбай і дранікі, якія назвалі хэшбраўнамі. Яечныя стравы гатуюць на замову. У агульны кошт за 150 рублёў уваходзіць, напрыклад, «мінскі бенедыкт» з ласосем, шпінатам, чырвонай ікрой і галандскім соусам. Асобна ў меню ён каштуе 45 рублёў.

Без даплаты можна заказваць каву, свежавыціснутыя апельсінавы, грэйпфрутавы і змешаны сокі, а таксама крэман — французскае пеністае віно. Колькасць келіхаў не абмяжоўваецца, ёсць і безалкагольны варыянт.

Калі заказваць сняданак не ў фармаце шведскага стала, французскі тост каштуе 30 рублёў, сырнікі — 25, дранікі — 40, капучына — 15, а шклянка свежавыціснутага апельсінавага соку — 30 рублёў.

Самы танны нумар у гатэлі каштуе ад 1400 рублёў за ноч.

Каментары4

  • Барадзед
    06.09.2026
    политзек, икра, вино и легкодоступные женщины. Велкам ту Минск. И они ещё запретили в стране изготовление порнографии. А сами они чем занимаются?
  • Мара
    06.09.2026
    У багацейшай Вільні і Варшаве такое, напэўна, бясплатна раздаюць беспрацоўным. Калі ўжо і мы будзем жыць, як у Еўропе?
  • Барадзед
    06.09.2026
    Мара, в Европе живут демократично.

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева15

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры4

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць