Спорт44

25 медалёў на Алімпіядзе, з іх 5 залатых?

Міністр спорту: «Мы выдатна разумеем, што павінны прыкласці максімум намаганняў, каб іх выканаць».

План па заваяванні медалёў на лонданскай Алімпіядзе скарочаны не будзе, заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні чытачоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА, міністр спорту і турызму Алег Качан

«Хоць колькасць заваяваных ліцэнзій менш, чым чакалася, планы ў бок заваявання меншай колькасці медалёў ніхто не карэктаваў.
Ліцэнзій цалкам дастаткова для таго, каб годна выступіць на Алімпіядзе. На Гульнях у Пекіне мы былі прадстаўленыя ў 26 відах спорту, на дадзены момант — у 25 відах. Пытанне ж не ў колькасці атлетаў, якія прэтэндуюць на ўзнагароды, а ў ступені іх гатоўнасці змагацца за медалі. На перспектывы ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях мы глядзім з аптымізмам. Праца па іх падрыхтоўцы праводзілася планава, мэтанакіравана і інтэнсіўна. Гэта павінна даць свой плён», — мяркуе Алег Качан.

Паводле словаў міністра, задачы па заваяванні медалёў на Алімпіядзе амбітныя, але рэальныя.

«Задачы паставіў перад намі прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Мы выдатна разумеем, што павінны прыкласці максімум намаганняў, каб іх выканаць.
Таму ўвесь падрыхтоўчы цыкл працавалі напружана, старанна і актыўна, у цеснай звязцы з НАК, федэрацыямі, органамі дзяржаўнага кіравання — з усімі зацікаўленымі. Нашай асноўнай задачай было стварыць умовы для дастойнага выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях. Магу вас запэўніць, што сур’ёзных зрываў у рабоце не дапушчана. А калі і ўзнікалі нейкія праблемы, вырашалі іх аператыўна.
Нагадаю, што у Пекіне залатыя медалі нашы спартсмены заваявалі ў веславанні на байдарках і каноэ [Аляксандр і Андрэй Багдановічы — двойка; Вадзім Махнеў, Раман Петрушэнка, Артур Літвінчук, Аляксей Абалмасаў — чацвёрка — НН], лёгкай [Аксана Мянькова — молат — НН] і цяжкай атлетыцы [Андрэй Арамнаў — НН].
У такіх відах спорту, як барацьба вольная і грэка-рымская, гімнастыка мастацкая, веславанне акадэмічнае былі здабытыя срэбра і бронза.
У Лондане мы таксама робім стаўку на гэтыя віды спорту, а таксама на веласпорт, дзюдо, плаванне, фехтаванне, кулявую стральбу.
Алімпійскія гульні ўнікальныя яшчэ і тым, што даволі часта чэмпіёнамі становяцца спартсмены, якія першапачаткова быццам бы не ставіліся да ліку фаварытаў. Успомніце Юлію Несцярэнка [пераможца фіналу ў бегу на 100 м на Алімпіядзе-2004 у Афінах — НН]. І гэтым разам мы спадзяемся, што хто-небудзь з нашых маладых спартсменаў „стрэліць“ на Алімпіядзе ў Лондане», — адзначыў Алег Качан.

Нагадаем, што перад беларускімі спартсменамі стаіць задача заваяваць ў Лондане 25 алімпійскіх медалёў, прычым 5 з іх павінны быць залатымі.

На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. беларусы заваявалі 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых), у Афінах-2004 — 15 (2, 6, 7), Сіднэі-2000 — 17 (3, 3, 11), Атланце-1996 — 15 (1, 6, 8).

Летнія Алімпійскія Гульні пройдуць у Лондане з 27 ліпеня па 12 жніўня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць