Свет2121

У Польшчы пачалі раскрываць агентаў спецслужбаў у апазіцыі

Маёр Марыян Пэнкальскі і пасля перамен працягваў жыць пад апазіцыйным псеўданімам.

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці спыніў супрацоўніцтва з выдавецтвам «Рытм», якое распачало сваю дзейнасць яшчэ ў падполлі ў часы камунізму. Стваральнік выдавецтва, шанаваны апазыцыянер Марыян Катарскі, быў насамрэч маёрам камуністычных спэцслужбаў Марыянам Пэнкальскім — піша газэта «Rzeczpospolita».

Засакрэчаны агент Службы бяспекі пасля падзення камунізму спакойна зарэгістраваў сваё выдавецтва.
Цікава, што ён захаваў свой апазіцыйны псеўданім. Сябры не ведалі ягонага сапраўднага прозвішча. Марыяна Катарскага паважалі настолькі, што даверылі яго фірме выдаць першую кнігу Леха Валэнсы «Дарога надзеі».

Сярод кніг, якія яго фірма надрукавала на працягу 20 гадоў, былі і выданні, прысвечаныя гісторыі антыкамуністычнага супраціву.

У 70-я і 80-я гады камуністычныя спецслужбы уводзілі ў апазіцыйныя колы сваіх агентаў пад відам грамадскіх актывістаў і нават ксяндзоў.
Былыя дзеячы антыкамуністычнай апазіцыі будуць патрабаваць, каб маёра Пэнкальскага-Катарскага пазбавілі ўсіх узнагародаў і прэміяў, якія ён атрымаў у якасьці апазіцыянера.

Гэта трэцяя «ўтычка», пра якую стала шырока вядома, — гэтак палякі называюць засланых агентаў.

У часы падполля гэта ўсё былі асобы другога і трэцяга плана, далёка не лідары.
Як выявілася, задачай Катарскага было супрацьдзеянне ўжыццю апазіцыяй зброі. На справе, гэта зводзілася да выяўлення асобаў, схільных зброяй скарыстацца, і правакацый.
Калега Катарскага па апазіцыі згадаў, што сябры акурат маёра і падазравалі. Падазрэнні ўзніклі пасля таго, як ён прапанаваў застрэліць шпега, якога ідэнтыфікавалі апазіцыянеры.

Пасля публікацыі «Жэчпасполітай» Катарскі-Пэнкальскі ўжо прынёс прабачэнні тым, каго сваёй дзейнасцю зачапіў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы25

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць