У Стаўбцоўскім раёне знойдзена забітай вучаніца 11-га класа Засульскай сярэдняй школы.

Труп дзяўчыны 1996 года нараджэння быў знойдзены 30 чэрвеня ў двары лецішча ў вёсцы Засулле. Цела знаходзілася ў яме і было прысыпана зямлёй. З 28 чэрвеня школьніца была аб’яўлена ў вышук як без вестак зніклая.

1 ліпеня паводле падазрэння ў забойстве дзяўчыны быў затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння. Распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?