Лукашэнка: Прырост прадукцыйнасці працы - аснова эканамічнага развіцця краіны
Прырост прадукцыйнасці працы з’яўляецца асновай для якаснага паляпшэння эканамічнага стану краіны і рэальным фундаментам для павышэння дабрабыту людзей. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Лукашэнка падкрэсліў, што дасягненні кожнага з іх прымнажае матэрыяльнае і культурнае багацце Айчыны. Словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў прадстаўнікам прамысловай галіны, якая сёлета паказвае добрыя тэмпы прыросту вытворчасці — больш за 7% у параўнанні з мінулым годам. «І самае галоўнае — прырост прадукцыйнасці працы склаў больш за 10%. А гэта аснова для якаснага паляпшэння эканамічнага становішча краіны і рэальны фундамент для павышэння дабрабыту людзей. Калі расце прадукцыйнасць працы, вырастуць і даходы насельніцтва, — сказаў Прэзідэнт. — Важна адзначыць, што ў авангардзе гэтых станоўчых тэндэнцый знаходзяцца працоўныя калектывы прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны».
У прыватнасці, Лукашэнка павіншаваў работнікаў ААТ «Амкадор» з прысуджэннем ім узнагарод за ўклад у развіццё айчыннага машынабудавання. «Гэтым прадпрыемствам паспяхова выконваюцца асноўныя паказчыкі
Каментары