Усяго патроху

Экстранныя службы — па новых тэлефонных нумарах: «101», «102» i «103»

У ноч з 30 на 31 сакавiка тэлефонныя нумары экстранных службаў «01», «02», «03» i «04» зменяцца на «101», «102», «103» i «104».

Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў РУП «Белтэлекам», у ноч з 30 на 31 сакавiка звыклыя для ўсiх беларусаў тэлефонныя нумары экстранных службаў «01», «02», «03» i «04» зменяцца на «101», «102», «103» i «104».

Таксама ў ноч на 31 сакавiка зменяцца ўсе двух- i трохзначныя тэлефонныя нумары, якiя пачынаюцца з нуля: замест «0» будзе набiрацца «1». Для прыкладу, замест нумара даведачнай службы тэлефонных кодаў гарадоў «053» трэба будзе набiраць «153», службу дакладнага часу выклiкаць па нумару «188», заказ мiжгароднiх i мiжнародных тэлефонных размоў рабiць па нумару «171», тэлеграмы заказваць па нумару «166» i г.д. Платная даведачная служба аб нумарах тэлефонаў кватэрных абанентаў i арганiзацый «009» будзе працаваць па нумару «109».

У выпадку няправiльнага набору экстранных службаў спрацуе аўтаадказчык, якi паведамiць абанентам правiльныя нумары. Пра новыя нумары ўсiх астатнiх даведачных службаў i службаў заказу можна будзе даведацца па тэлефоне бясплатнай даведачнай службы «199». Даведка будзе дзейнiчаць на працягу трох месяцаў — да 30 чэрвеня. Пераход на новыя нумары, папярэджваюць у «Белтэлекаме», адбудзецца адразу, i паралельны набор старых i новых тэлефонных нумароў дзейнiчаць не будзе. У сувязi з гэтым трэба ўнесцi новыя нумары экстранных службаў у мабiльныя тэлефоны, у асабiстыя i хатнiя запiсныя кнiжкi, i абавязкова растлумачыць дзецям, якiя нумары трэба набiраць у экстраннай сiтуацыi. Дарэчы, перавагай новага стандарту з’яўляецца тая акалiчнасць, што абаненты мабiльных аператараў змогуць цяпер тэлефанаваць ва ўсе экстранныя службы без набору дадатковых лiчбаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну21

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну21

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць