Грамадства22

Шведы з мядзведзікамі маглі жыць у Мінску ля самай... Адміністрацыі

Прайшло 10 сутак, а КДБ так і не адпусціў рыэлтара, які здаў ім кватэру ў Мінску.

Еўрарадыё знайшло агенцтва, дзе працуе Сяргей Башарымаў (менавіта так гучыць яго прозвішча). Там асцярожна гавораць, што Сяргей «раптоўна з’ехаў у адпачынак» і нават яго маці не ведае, дзе ён і калі вернецца.

«Тыдзень, напэўна. Магчыма, дзён 10 адпачывае ўжо. Спантанна так неяк атрымалася, сувязі няма з ім. І маці яго не ведае нічога. Не ведае, калі Сяргей вернецца».

Далейшыя пошукі інфармацыі аб Башарымаве, які «спантанна з’ехаў у адпачынак», прыводзяць журналіста да яго былога напарніка. Ён пагаджаецца расказаць падрабязнасці знікнення калегі. Праўда, сам ведае няшмат. Нават аб «мядзведжым дэсанце» даведваецца ад журналіста.

Сяргей Башарымаў знік 7 ліпеня, праз 3 дні пасля нелегальнага візіту шведскага самалёта ў Беларусь.
Увечары яго маці патэлефанавалі з КДБ і расказалі, што сына падазраюць у саўдзеле ў перасячэнні мяжы групай асобаў.Дакладна ў тым жа, у чым і журналіста Сурапіна.

Башарымаў у пачатку ліпеня здаваў кватэру грамадзянам Швецыі. Верагодна, акурат тым, што суправаджалі акцыю з дэсантаваннем мядзведзікаў. І не проста здаваў, а зарэгістраваў іх у сябе… дома.
Гэта неабходная працэдура для ўсіх замежных грамадзян, якія наведваюць Беларусь. Так што знайсці Башарымава для чэкістаў праблемай не было.

Рыэлтар здаваў кватэры па многіх сталічных адрасах. Сярод іх ёсць жыллё па вуліцы Мельнікайтэ, на праспекце Незалежнасці і нават па адрасе… Карла Маркса, 45. Гэта зусім побач з Адміністрацыяй кіраўніка краіны. А менавіта туды, паводле першапачатковага плану шведаў, збіраўся ляцець шведскі самалёт. На жаль, у агенцтве не ведаюць, якую з гэтых кватэр здавалі.

10-дзённы тэрмін утрымання Башарымава пад вартай скончыўся 17 ліпеня. Аднак раніцай 18-га яго тэлефон па-ранейшаму адключаны, калегі гавораць, што «адпачынак працягваецца».

Юрыст Гары Паганяйла кажа, што беларускае заканадаўства дазваляе затрымліваць людзей і больш як на 10 дзён.

«Могуць у якасці прафілактычнага затрымання. Гэта калі чалавек падазраецца ў тэрарызме альбо іншых асабліва цяжкіх злачынствах. Тут могуць і 30 дзён трымаць».

Аднак па падазрэнні ў саўдзеле ў перасячэнні мяжы групай асобаў утрыманне пад вартай больш як на 10 дзён не прадугледжанае.
Праўда, у следчых ёсць спосаб абысці гэтае абмежаванне. Хлопцы, што праходзілі па нашумелай справе «аб анархістах», сядзелі без выстаўлення абвінавачанняў і па два месяцы.

«Па справах аб падпале, так званых хуліганскіх дзеяннях анархістаў, людзей як быццам перазатрымлівалі. Затрымлівалі па падазрэннях у адным злачынстве, а затым, калі тэрмін утрымання пад вартай сканчаўся, аўтаматычна выносілі новую пастанову і затрымлівалі па новых падазрэннях. І так некалькі разоў. Нават па 7–8».

Лідарам па такой адседцы без абвінавачанняў з’яўляецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Пасля 19 снежня ён паўгода праседзеў у «амерыканцы», а абвінавачанняў так і не дачакаўся

Каментары2

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах7

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам8

Каралеве Лізавеце II не расказвалі пра савецкага шпіёна ў яе палацы — рассакрэчаныя дакументы MI52

Ці мерзнуць у мышэй хвасты?9

У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах7

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →