Грамадства44

Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна

У Мінску супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі шмат гадзінаў дапытвалі гісторыка мастацтва Крыштофа Ціхана.

Выпусцілі яго толькі пасля таго, як ён падпісаў паперу, што фатаграфаваў «аб’ект стратэгічнага значэння», а менавіта фабрыку электраінструментаў. На самой справе гісторык рабіў здымкі помніка Леніна. Аб гэтым піша gazeta.pl.

Здарэнне адбылося на вуліцы Валгаградскай. Крыштоф Ціхан з Любліна сфатаграфаваў там помнік Леніна, на заднім плане якога была бачна фабрыка электраінструментаў.
Аднак хутка да яго падышоў мужчына ў цывільным і загадаў ісці за ім. Гісторыка прывялі ў будынак той самай фабрыкі. Там мужчыну спачатку дапытвалі ахоўнікі, а пасля да іх далучыліся невядомыя мужчыны. Іх цікавіла, ці польскія спецслужбы наведваюць універсітэт, у якім Ціхан працуе, ці вучацца ў гэтым універсітэце беларусы і ці запісаныя ў тэлефоне гісторыка кантакты адной з польскіх тайных службаў.

Праз некалькі гадзінаў гісторыка адвезлі ў міліцыю.
Там яго сфатаграфавалі і далі для подпісу паперу, аб тым што мужчына фатаграфаваў «аб’ект стратэгічнага значэння». Пасля гэтага паляка адвезлі пад той самы помнік Леніна, дзе ён быў затрыманы. На развітанне афіцэр, які адвозіў Ціхана, сцер частку здымкаў з яго фотаапарата.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць