Свет1111

Стынг выступіў у абарону Pussy Riot

«Іншадумства з’яўляецца законным і неад’емным правам у любой дэмакратыі», — кажа спявак.

Брытанскі спявак Стынг падтрымаў праваабарончую групу Amnesty International і асудзіў расійскія ўлады за пераслед панк-гурта Pussy Riot, гаворыцца на афіцыйным сайце музыкі.

23 ліпеня Стынг прыбыў у Расію, каб у сераду даць канцэрт у Маскве і ў пятніцу — у Санкт-Пецярбургу. 31 ліпеня Стынг выступіць у Каўнасе.

Спявак, якога цытуе яго афіцыйны сайт, заявіў: «Гэта жахліва, што музыкам Pussy Riot пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да сямі гадоў.
Іншадумства з’яўляецца законным і неад’емным правам у любой дэмакратыі, і сучасныя палітыкі павінны прыняць гэты факт і паставіцца да яго талерантна.
Пачуццё меры — як і пачуццё гумару — гэта прыкмета сілы, а не прыкмета слабасці.
Я ўпэўнены, што расійскія ўлады цалкам здымуць гэтыя ілжывыя абвінавачванні і дазволяць жанчынам, гэтым артысткам, вярнуцца да свайго жыцця і сваім дзяцей».

***

20 ліпеня маскоўскі суд вырашыў пакінуць дзяўчат з Pussy Riot пад арыштам прынамсі да 12 студзеня 2013 года. Удзельніцы гурту былі арыштаваныя ў сакавіку гэтага года па справе аб панк-набажэнстве «Багародзіца, Пуціна прагані!» ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

У падтрымку дзяўчат выказаліся музыкі з гурта Red Hot Chili Peppers, якія напісалі ім лісты падтрымкі, а Энтані Кідзіс падчас канцэртаў у Маскве і Пецярбургу 20 і 22 ліпеня выйшаў у майцы з надпісам «Pussy Riot». У суботу ліст дзяўчатам таксама напісаў саліст шатландскага гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас, што таксама выступаў у Маскве.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць