Эканоміка22

Лукашэнка пацвярджае жаданне Беларусі набыць расійскі «Растсельмаш»

Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць пацвердзіў жаданне Беларусі набыць расійскае прадпрыемства «Растсельмаш», якое спецыялізуецца на вытворчасці сельгасмашын.

Паводле словаў Лукашэнкі, гэта пытанне ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. «Я яму сказаў: мы хочам выкупіць у вас „Растсельмаш“, у нас добрыя ўзоры, давайце іх даробім, калі трэба, і мы створым у маштабах Саюзнай дзяржавы магутны холдынг па вытворчасці камбайнаў, які будзе выпускаць іх на ўсю прастору», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова гарантаваць якасць тэхнікі, якая выпускаецца.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз пасля сёлетняй уборачнай кампаніі ацаніць і дапрацаваць, калі гэта неабходна, узоры камбайнаў, якія выпускаюцца ў Беларусі: «Трэба яшчэ раз дапрацаваць тры добрыя ўзоры камбайнаў, якія мы будзем рабіць для палёў з малой, сярэдняй і высокай ураджайнасцю».

«Гэта вельмі важна, і трэба звяртаць увагу на якасць. У процілеглым выпадку канкурэнцыі не вытрымаць, — падкрэсліў Лукашэнка.
— Тое ж самае і па тэхніцы для транспарціроўкі збожжа: МАЗы і г.д. Трэба яшчэ раз паглядзець, дапрацаваць, каб мы маглі прапанаваць. Расія ўсё роўна будзе закупляць вялікую колькасць усяго гэтага».

Як праінфармаваў Лукашэнку в.а. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, у бліжэйшыя гады ў Беларусі неабходна карэнным чынам змяніць структуру парку камбайнаў, што ў тым ліку звязана з павелічэннем ураджайнасці. У выніку сярэднія тэрміны ўборкі збожжавых па краіне павінны скараціцца з цяперашніх 22 дзён да 15 дзён. Гэта дасць магчымасць не толькі захаваць ураджай, але і сэканоміць значныя сродкі на гаруча-змазачных матэрыялах, камплектуючых і ў цэлым павысіць эфектыўнасць сельгасвытворчасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць