Маціас Зэгер і два яго намеснікі адпраўленыя ў адстаўку — такую інфармацыю падаюць крыніцы ва ўрадавых колах.
Афіцыйнага пацверджання, аднак, пакуль няма, передае «Нямецкая хваля» са спасылкай на германскія СМІ.
Пераемнікам Зэгера на пасадзе кіраўніка федэральнай паліцыі стане Дзітэр Роман, які на дадзены момант кірует аддзелам МУС Нямеччыны па барацьбе з тэрарызмам.
Паводле інфармацыі газеты Der Tagesspiegel, Зэгер сыдзе ў адстаўку 1 жніўня. Прычынай кадравых перастановак сталі ўнутраныя канфлікты ў ведамстве, з якімі Зэгер не справіўся.
Акрамя таго, паведамляецца пра рознагалоссіз-за кантактаў кіраўніка ведамства з беларускімі ўладамі. Пра якія менавіта ўстановы вядзецца, выданне не ўдакладняе
Каментары