Свет11

Разведкі ЗША і Еўропы не знайшлі дачынення Расіі да пашкоджанняў кабеляў у Балтыйскім моры

На думку некалькіх прадстаўнікоў амерыканскай і еўрапейскай разведак, абрывы падводных кабеляў, якія здараліся ў апошнія паўтара года, хутчэй за ўсё, былі вынікам аварый на моры, а не расійскай дыверсіі.

Пакуль, па словах афіцыйных асоб, расследаванні, праведзеныя з удзелам Злучаных Штатаў і паўтузіна еўрапейскіх службаў бяспекі, не выявілі ніякіх прыкмет таго, што камерцыйныя судны, падазраваныя ў працягванні якароў па марскім дне, рабілі гэта наўмысна або па ўказанні Масквы, піша The Washington Post.

Найхутчэй гэта няшчасныя выпадкі, выкліканыя неспрактыкаванымі экіпажамі на борце судоў, якія знаходзяцца ў дрэнным тэхнічным стане.

За апошнія паўтара года ў Балтыйскім моры адбылося некалькі выпадкаў пераразання падводных кабеляў.

Нягледзячы на першапачатковыя падазрэнні ў дачыненні да Расіі, адзін еўрапейскі чыноўнік заявіў, што ёсць «сустрэчныя доказы», якія сведчаць пра адваротнае. Афіцыйныя асобы ЗША і Еўропы адмовіліся ўдавацца ў падрабязнасці і гаварылі на ўмовах ананімнасці, спаслаўшыся на далікатнасць расследаванняў.

Расследаванне засяроджана на трох інцыдэнтах, падчас якіх судны, якія рухаліся ў расійскія парты або з іх, падазраваліся ў парушэнні ключавых сувязяў у шырокай падводнай сетцы каналаў, па якіх газ, электрычнасць і інтэрнэт-трафік дастаўляюцца мільёнам людзей па ўсёй Паўночнай Еўропе.

Пека Товеры, які прадстаўляе Фінляндыю ў Еўрапейскім парламенце і раней займаў пасаду высокапастаўленага супрацоўніка вайсковай выведкі краіны, заявіў, што выпадкі на марскім дне з'яўляюцца часткай «тыповай гібрыднай аперацыі» Масквы.

«Самае важнае ў любой гібрыднай аперацыі — гэта магчымасць адмаўляць сваю віну», — сказаў Товеры. Расійскім службам бяспекі, магчыма, і ўдалося не пакінуць «ніякіх доказаў, якія можна было б выкарыстоўваць у судзе», сказаў ён, але зрабіць выснову аб тым, што гэта былі няшчасныя выпадкі, «цалкам бессэнсоўна».

Товеры і іншыя спасылаліся на анамаліі ў паводзінах задзейнічаных судоў, а таксама на доказы таго, што Расія на працягу дзесяцігоддзяў укладалася ў складанне карт інфраструктуры заходняга марскога дна і выяўлення там уразлівых месцаў.

Прадстаўнікі еўрапейскіх службаў бяспекі заявілі, што галоўная выведвальная служба Фінляндыі згодная з заходнімі калегамі ў тым, што інцыдэнт з танкерам Eagle S, відавочна, быў няшчасным выпадкам, хоць і папярэдзілі, што выключаць ролю Расіі немагчыма.

Прэс-сакратар Нацыянальнага бюро расследаванняў Фінляндыі, якое вядзе расследаванне інцыдэнту з танкерам Eagle S (адным з судоў, што падкодзіла кабель), заявіла, што расследаванне бюро «ўсё яшчэ адкрыта, і пакуль занадта рана рабіць канчатковыя высновы аб прычынах або камбінацыях, якія стаяць за шкодай».

Каментары1

  • Жыгуль
    20.01.2025
    Божухна, як іх расія яшчэ не заваявала да гэтае пары? Мякішы.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе27

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі35

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць