Літаратура

«След за следам я ішоў за Янкам Купалам»

Даследчык Мікола Трус выдаў кнігу пра падарожжа класіка ў Славакію.

Манаграфію Міколы Труса «Янка Купала і Славакія» прэзентавалі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Кніга кандыдата філалагічных навук Міколы Труса праліла святло на малавядомыя старонкі жыцця класіка беларускай літаратуры.
У ёй распавядаецца аб некалькіх днях падарожжа Янкі Купалы ў складзе дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў па Славакіі ў кастрычніку 1935 года. Апавяданне вядзецца на фоне падзей нацыянальнай сацыяльна-культурнага жыцця і міжнароднага супрацоўніцтва 1930-х гадоў.

«Ідэя напісаць кнігу пра вандраванні Янкі Купалы ў Славакію прыйшла мне ў час маёй стажыроўкі ў гэтай краіне. Візіт дэлегацыі шырока асвятляўся ў савецкай прэсе таго часу, аднак чамусьці некалькі дзён паездкі выпалі з агляду журналістаў», — сказаў аўтар манаграфіі.

Паводле яго слоў, прэса пісала пра тое, што дэлегацыя наведала прамысловыя аб’екты, сустрэліся з кіраўнікамі, але вельмі мала было вядома аб культурнай часткі візіту.
Мікола Трус прасачыў ўвесь шлях беларускага класіка на славацкай зямлі.

«След за следам я ішоў за Янкам Купалам, збіраў інфармацыю пра тое, у якіх гасцініцах ён спыняўся, з кім сустракаўся, дзе пакідаў аўтографы.
Прааналізаваў матэрыялы мясцовых газет, сабраў вялікую колькасць фотаздымкаў, даведаўся, што наведвалі савецкія пісьменнікі і што захавалася на гэтых аб’ектах з тых часоў. Усё гэта выкладзена ў кнізе «, — сказаў Мікола Трус.

Прадмову да манаграфіі напісаў амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Серватка.
«Аўтар правёў вялікую даследчую працу. Можна сказаць, што ён адыграў ролю дэтэктыва. Калі я ўпершыню ўбачыў матэрыялы, то быў вельмі здзіўлены, як шмат раней невядомых матэрыялаў аб гэтым візіце знайшоў Мікола Трус, і быў вельмі рады, што дзякуючы яму пра гэта даведаюцца. Было б вельмі добра, калі б гэтую кнігу выдалі і ў Славакіі», — сказаў амбасадар, які прысутнічаў на мерапрыемстве.

Прэзентацыя кнігі Міколы Труса «Янка Купала і Славакія» прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі.

Каментары

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць