Усяго патроху1111

Беларусы штурмуюць самалёты Ryanair i Wizzair у Літве

«Беларусы баяцца паказваць свае даходы на радзіме, таму ахвотна купляюць туры ў Літве», - кажуць у турфірмах.

Беларусы не толькі наведваюць Літву з мэтай адпачынку або набыцця нерухомасці. Усё часцей іх можна сустрэць у Віленскім аэрапорце або ў самалётах авіякампаній танных палётаў, якія ажыццяўляюць рэйсы на ўзбярэжжы Іспаніі і Італіі.

Па словах чытача Delfi Дайнюса, у такіх самалётах усё часцей месцы займаюць грамадзяне Беларусі.

«Памятаю, былі часы, калі з самалётам Ryanair мог за 90 літаў (35 даляраў) да Барселоны даляцець, а цяпер даводзіцца плаціць каля 300 літаў за квіток, і то трэба добра пашукаць. Мяркую, што турысты з Беларусі, якія купляюць квіткі і за некалькі соцень еўра, маглі справакаваць рост коштаў на квіткі кампаній танных палётаў», — разважае суразмоўца.

Ён таксама выказаў меркаванне, што беларусы, якія актыўна вандруюць праз Літву, вымусілі Ryanair пераносіць свае палёты з Каўнаса ў Вільню.

Аднак іншыя суразмоўцы пацвердзіць гэтыя здагадкі не змаглі.

Ні Віленскі аэрапорт, ні Дэпартамент па турызме звесткі пра беларусаў, якія прыбываюць у Літву, і канчатковыя мэты іх маршруту не збіраюць. Няма такіх звестак у авіякампаніі Ryanair.

Дырэктар турагенцтва «BPC Трэвел» Гвідас Аукштоніс сказаў, што наплыву беларусаў не адчуваецца, аднак кліенты з суседняй краіны сустракаюцца.

«Большасць кліентаў з Беларусі звяртаюцца ў філіялы, размешчаныя ў Akropolis.
Яны туды прыязджаюць па закупы, заходзяць і цікавяцца цэнамі і падарожнічаюць. Але пакуль іх колькасць не такая ўжо вялікая», — сцвярджае суразмоўца.

Кіраўнік прадпрыемства адзначае, што беларусы часта выбіраюць еўрапейскія курорты, а не ўпадабаную літоўцам Турцыю і Егіпет. Па словах Г. Аукштоніса, адзінае адрозненне паміж адпачывальнікамі з Літвы і Беларусі — - апошнія не спрабуюць гандлявацца.

«Калі ім добра прэзентаваць падарожжа, паказаць пакет, абслугоўванне падабаецца, яны і купляюць», — распавёў дырэктар агенцтва.

Дырэктар турыстычнага агенцтва «Топ Трэвел» Арунас Навіцкас сцвярджае, што з кліенты з Беларусі сустракаюцца даволі часта.

«Паколькі мы па большай частцы з’яўляемся інтэрнэт-агенцтвам, нас лягчэй знайсці на адлегласці. Даводзіцца адказваць на тэлефаванні і запыты па ўсіх пытаннях: ад дэталяў прыбыцця і да афармлення віз», — распавёў ён.

На думку А.Навіцкаса, беларусы плануюць адпачынак з праз Літву з-за большай прапановы і якасці, але і з-за становішча ў сваёй краіне.

«Людзі збольшага баяцца паказваць свае даходы. Ім нашмат прасцей тыя грошы не дэклараваць, а патраціць у Літве. Яны вязуць сюды наяўныя грошы і разлічваюцца часта гатоўкай», — кажа А.Навіцкас.

У той жа час ён адзначае, што суседзі схільныя плаціць больш і менш гандлявацца.

«Беларусы ў сярэднім купляюць больш дарагія туры, чым літоўцы.
Так паказвае наш досвед. І зніжку яны не так часта просяць, што робіць кожны літовец», — сказаў А.Навіцкас.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу4

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу4

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць