Свет3030

Прэм'ер-міністр Сірыі перайшоў на бок паўстанцаў

Рыяд Хіджаб уцёк з Дамаска ў Ярданію.

Рыяд Хіджаб стаў прэм’ерам усяго два месяцы назад, пасля ўзорна-паказальных «выбараў», да ўдзелу ў якіх упершыню за 40 гадоў Асады дапусцілі апазіцыю. Да таго ён працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і быў верным членам кіраўнічай партыі БААС.

«Сёння я абвяшчаю, што я пакідаю забойчы, тэрарыстычны рэжым і далучаюся да шэрагу рэвалюцыі ў імя свабоды і годнасці, — гаворыцца ў ягонай заяве, якую зачытаў ягоны прэс-сакратар. — Я абвяшчаю, што ад сённяшняга дня я салдат гэтай блаславёнай рэвалюцыі».

Прэс-сакратар заявіў, што пераход на бок паўстання «рыхтаваўся доўгія месяцы», а ў Ярданію Хіджаба вывезлі з дапамогай Свабоднай сірыйскай арміі. Так называюць сябе паўстанцы. З Хіджабам за мяжу выехалі дзясяткі ягоных сваякоў. Здаецца, сірыйскі апарат бяспекі канчаткова страціў кантроль над краінай.

Адначасова з прэм’ерам на бок паўстанцаў перайшлі кіраўнік упраўлення сірыйскай дзяржбяспекі па Дамаску і двое ягоных сваякоў.
Яны таксама пераехалі ў Ярданію. У Турцыю ўцёк першы сірыйскі касманаўт. Перад тым ён сустрэўся з паўстанцамі ў Алепа, сваім родным горадзе, і салідарызаваўся з імі.

Многія эксперты лічаць, што надыходзяць апошнія месяцы або нават тыдні кіравання Асадаў.
Заходнія краіны толькі баяцца, што падзенне Асадаў выкліча крывавы канфлікт між сунітамі і алавітамі. Сям’я Асадаў паходзіць з алавітаў, і менавіта з іх пераважна складаліся спецслужбы і элітныя часткі арміі.

Паўстанцы працягваюць абарону Алепа — першага па велічыні і другога па значэнні горада краіны.
Курдскія грамады перанялі ўладу ў раёнах, заселеных гэтым этнасам. Паўстанцы дэ-факта кантралююць таксама вялікія тэрыторыі вакол гарадоў Хомс, Хама, Дэр’а.

У інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Джазіра» прэс-сакратар прэм’ера заявіў, што два месяцы таму яго прымусілі заняць пасаду пад пагрозай смерці. Афіцыйны Дамаск абвесціў, што кіраўнік урада адпраўлены ў адстаўку, а ягоныя абавязкі часова выконвае ягоны першы намеснік.

Пазней агенцтва Асашыэйтэд прэс паведаміла, што разам з прэм'ерам дэзертавалі яшчэ тры міністры.

Каментары30

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць