Улада1414

Чалы: «Дыктатарам можа стаць любы чалавек»

Эканаміст удзельнічае ў выбарчай кампаніі.

Сёння ва Уруччы вядомы эканаміст Сяргей Чалы збіраў подпісы за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на выбары ў парламент. Мы запыталі, чаму ён вырашыў стаць сябрам ініцыятыўнай групы палітыка.

НН: Эканаміст Чалы пайшоў у палітыку? Чаму?

СЧ: Ды не пайшоў я ў палітыку. Я проста з’яўляюся сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты.

Тут ільвіную долю адыграла асабістае знаёмства. Гэта чалавек, якога я паважаю персанальна.
Таму ў мяне не было сумневаў, ці дапамагаць на этапе рэгістрацыі ў якасці кандыдата, і магчыма потым, калі рэгістрацыя адбудзецца.

НН: Якія шансы ў Мілінкевіча прайсці ў парламент?

СЧ: Шанцы набраць больш за палову галасоў тых, хто прыйдзе на выбары, у яго ёсць. Пытанне ў тым, ці будуць гэтыя галасы падлічаны. А вядомасць, давер – усё яно прысутнічае.

НН: Як вы можаце ахарактарызаваць чалавека, за якога збіраеце подпісы?

СЧ: Для мяне важным момантам з’яўляецца персанальная чэснасць чалавека, які хоча быць палітыкам. На жаль, шмат хто кажа, што палітыка –- брудная справа. Але мне здаецца, тыя хто ставяцца да гэтай справы, як да «бруднай», такой яе і робяць. Нам не хапае людзей, якія б прынеслі элемент маральнасці. Беспрынцыпнасці мы ўжо наеліся. Не хапае людзей, для якіх асабістая чэснасць была б важнейшай за імгненныя палітычныя выгоды.

НН: Дарэчы пра чэснасць. Колькі вам заплаціў Мілінкевіч, каб вы былі ў яго камандзе?

СЧ: Абсалютна нічога. Яшчэ раз кажу, гэта пытанне асабістых адносінаў.

НН: Шмат гадоў назад вы таксама былі ў камандзе аднаго палітыка...А ці можа Мілінкевіч стаць дыктатарам?

СЧ: Дыктатарам можа стаць любы чалавек. Толькі дайце яму дастатковую колькасць гадоў на пасадзе. Менавіта для гэтага ва ўсіх краінах існуюць абмежаванні на колькасці часу на пасадзе. Палітычная дзейнасць – гэта вельмі шкодная праца. Яна накладае на чалавека незгладжальны адбітак. І каб не даць яму магчымасць праявіць свае негатыўныя бакі, гэтых людзей проста часта змяняюць.

Мы прызвычаіліся, што на прадукты харчавання ён тэрмін прыдатнасці. Гэтак сама ёсць тэрмін прыдатнасці ў палітыкаў, што знаходзяцца ва ўладзе. Мы ж не купляем пратэрмінаваныя прадукты. А чаму галасуем за пратэрмінаваных палітыкаў?

НН: Як праходзіць кампанія па зборы подпісаў?

СЧ: Неабходныя 1000 подпісаў былі сабраныя даўно. Тое, што працягваюцца пікеты – гэта хутчэй спосаб паразмаўляць з выбаршчыкамі, пакуль агітацыя яшчэ не магчыма. У параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі ёсць даволі сур'ёзнае адрозненне. Раней дакладна назіраўся працэнт людзей, якія рэзка негатыўна ставіліся да альтэрнатыўных кандыдатаў. Зараз гэтага няма, вельмі добразычлівае стаўленне. Агрэсія, што была раней, прапала.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць