Эканоміка

У Мінск прыбывае тэхнічная місія Сусветнага банка

13 жніўня ў другой палове дня ў Беларусь прыбывае місія Сусветнага банка на чале з дырэктарам аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы СБ Чымяа Фанам.

Як паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве СБ, гэта тэхнічны візіт, падчас якога будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі праектаў, што фінансуюцца банкам, у сферы энергаэфектыўнасці і водазабеспячэння.

Місія будзе працаваць у Беларусі да 16 жніўня ўключна. Запланаваныя сустрэчы экспертаў СБ у Савеце міністраў, у тым ліку з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам,
а таксама з прадстаўнікамі профільных ведамстваў — Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Місія наведае Віцебскую вобласць, дзе рэалізуюцца вышэйзгаданыя праекты.

***

Як паведамлялася раней, у ліпені прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў СБ паскорыць падрыхтоўку новай краінавай стратэгіі банка па Беларусі. Папярэдняя чатырохгадовая стратэгія завяршылася ў сярэдзіне 2011 года, аб’ём фінансавання па ёй склаў 400 мільёнаў долараў.

У канцы ліпеня СБ пацвердзіў намер аказваць падтрымку Беларусі ў правядзенні структурных рэформ.

«Сусветны банк гатовы працягваць аказанне дапамогі ўраду ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ, для таго каб спрыяць умацаванню канкурэнтаздольнасці і ўстойліваму росту ў Рэспубліцы Беларусь», — гаварылася ў лісце Чымяа Фана прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу.

У працяг працы, распачатай у межах Краінавага эканамічнага мемарандуму, СБ запланаваў праграмную тэхнічную дапамогу па пытаннях структурных рэформ, паведамлялася ў лісце.

СБ таксама пацвердзіў гатоўнасць аказваць дапамогу Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі «ў рэалізацыі праграмы прыватызацыі васьмі канкрэтных сярэдніх прадпрыемстваў, каб прадэманстраваць перавагі канкурэнтных і адкрытых працэдур прыватызацыі».

У бюджэтна-падатковай сферы СБ прапаноўваюць тэхнічную дапамогу ў пытаннях рэфармавання пенсійнай сістэмы і сістэмы сацыяльнай дапамогі, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных расходаў на ахову здароўя і адукацыю, удасканалення міжбюджэтных адносінаў і кіравання доўгам.

Асаблівая ўвага ў лісце надавалася далучэнню Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. На думку Чымяа Фана, далучэнне да СГА «ўяўляе сабой унікальную магчымасць звязаць рэформы са знешнімі фактарамі». СБ пацвердзіў гатоўнасць аказаць беларускаму ўраду «падтрымку ў гэтым важным працэсе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць