Грамадства11

Маці Башарымава: «Сыну давядзецца прыкласці шмат высілак, каб аднавіцца»

Рыэлтар па-ранейшаму ўстрымліваецца ад кантактаў з журналістамі.

Пасля вызвалення з-пад варты рыэлтар Сяргей Башарымаў адпачывае і парадкуе свой бізнэс. Кантактаваць з журналістамі ён па-ранейшаму адмаўляецца, таму журналісты пацікавіліся аб планах экс-зняволенага «амерыканкі» [быў вызвалены 17 жніўня, ў зняволенні знаходзіўся ад 6 ліпеня -- НН] ў яго маці.

- Усе выходныя Сяргей проста адпачываў і прыходзіў у сябе,
-- распавяла маці рыэлтара Людміла Башарымава. -- Ён нават не стаў пакуль аднаўляць мабільны нумар: карыстаецца тэлефонам сябра. Я размаўляю з ім штодзень -- сама пакуль знаходжуся ў дачкі ў Гомелі, няньчу ўнучку.

Паводле словаў суразмоўніцы, сын яшчэ не вырашыў, ці будзе ён асабіста кантактаваць з прэсай.

-- Сяржук -- чалавек непублічны. Тым больш у такіх абставінах. Плюс справа яшчэ не закрытая. Будзе раіцца з адвакатам.

Таксама яна дапоўніла, што ў бліжэйшы час Сяргей будзе прыводзіць у парадак бізнэс:

-- Бо ўсё на ім трымалася: і рэклама, і дакументы. Цяпер трэба шмат высілкаў прыкласці, каб усе аднавіць.

Мама экс-вязня «амерыканкі» рада вызваленню сына. Але кажа, што напружанне пакуль яшчэ не адпусціла.

- Зараз лягчэй ва ўсіх адносінах, чым калі Сяргей быў пад арыштам. Але напружанне ўсё яшчэ застаецца.
Сын пад падпіскай аб нявыездзе, справа не закрыта і, на жаль, паслугі адвакатаў у нас нятанныя, - рэзюмавала яна.

    Нагадаем, што 17 жніўня Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву, абвінавачаным па ч.6. арт.16 і ч.3. арт.371 КК Беларусі [дапамаганне ў пераходзе дзяржаўнай мяжы], была змененая мера стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Башарымаў і Сурапін застаюцца ў статусе абвінавачаных, паколькі неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку правядзенне вочнай стаўкі, не праведзеныя ў сувязі з адмовай падданых Швецыі з'явіцца ў следчае ўпраўленне. Канчатковыя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія праходзяць па крымінальнай справе, будуць прыняты толькі пасля ўнясення поўнай яснасці ў абставіны расследаванага злачынства», паведаміла ў пятніцу прэс-служба КДБ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць