Эканоміка33

Мясніковіч запатрабаваў паскорыць мадэрнізацыю прадпрыемстваў

«Істотнае павышэнне прадукцыйнасці працы немагчыма на старых магутнасцях і са старымі падыходамі».

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў паскорыць мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў. Адпаведную задачу ён агучыў у аўторак на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, дзе разглядалася гэта пытанне
.

Істотнае павышэнне прадукцыйнасці працы немагчыма на старых магутнасцях і са старымі падыходамі, падкрэсліў прэм’ер-міністр. Патрэбны новыя вытворчасці, новая высокаліквідная прадукцыя. «Для гэтага трэба шмат будаваць, рэканструяваць, весці тэхпераўзбраенне, прыцягваць інвестыцыі і разам з гэтым разумна распараджацца ўласнымі сродкамі», — падкрэсліў ён.

«Сёння не ўсе міністэрствы, прадпрыемствы і арганізацыі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Шэраг з іх расходуе ўласныя сродкі і сродкі інавацыйных фондаў неэфектыўна. Калі гаварыць аб мадэрнізацыі, невысокіх паказчыках, то тут я хацеў бы звярнуць увагу не толькі на сухія лічбы, але і работу кадраў, — заявіў Міхаіл Мясніковіч.
— Трэба прызнаць, што патрэбнага ўзроўню адказнасці сёння ў нас няма, і работа шэрагу прадпрыемстваў і рэгіёнаў пакуль не адпавядае патрабаванням, якія ставіць кіраўнік дзяржавы і само жыццё».

Кіраўнік урада нагадаў аб тым, што ў лютым гэтага года Савет Міністраў даручыў усім кіраўнікам дзяржорганаў завяршыць у месячны тэрмін прыняцце неабходных кіраўніцкіх рашэнняў па мадэрнізацыі дзеючых і стварэнню новых рабочых месц, каб да 2015 года выйсці на $60 тыс. выручкі на аднаго працуючага. Гэта даручэнне не было выканана. У маі чарговы раз была пастаўлена задача мець план мадэрнізацыі па кожнаму прадпрыемству. Аднак чаканага выніку пакуль не атрымана.

У якасці прыкладу Міхаіл Мясніковіч прывёў арганізацыі камунальнай уласнасці, 70% з якіх не выконваюць уласныя бізнес-планы. Аўтсайдарамі ў гэтых пытаннях сталі Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі аблвыканкамы.
Нездавальняючая сітуацыя адзначана і ў Мінпраме, дзе не дайшлі належным чынам да кожнага прадпрыемства, канстатаваў ён. За студзень-ліпень бягучага года тэмпы прамысловай вытворчасці склалі 104,9 працэнта пры заданні 106,5 працэнта. Замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута ўсяго $60 млн. Прэм’ер-міністр звярнуў увагу таксама на недахопы ў рабоце і іншых міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Мінбудархітэктуры, канцэрнаў «Беллеспаперапрам» і «Беллегпрам». Крытыкаваліся і асобныя рэгіёны.

Аналізуючы сістэмныя недахопы, што дапускаюцца міністэрствамі і ведамствамі, а таксама арганізацыямі, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што не ўсюды ёсць бізнес-планы мадэрнізацыі, а калі і ёсць, то ненапружаныя або не выконваюцца.

Ёсць недахопы і ў рабоце кадраў, якія шмат у чым працуюць фармальна, бюракратычна. Прыніжаны патрабаванне і адказнасць службовых асоб. «Лічу, што мы сёння павінны прыняць рашэнні, якія абавязалі б выканаўчую вертыкаль прыняць неабходныя бізнес-планы мадэрнізацыі па кожнай арганізацыі літаральна да 1 верасня», — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Выкананне гэтай задачы вельмі важна для таго, каб упэўнена увайсці ў наступны год і выканаць запланаваныя паказчыкі: прырост ВУП у 2013 павінен скласці 8,5%, экспарту тавараў і паслуг — 15%.

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў важнасці распрацоўкі і рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў. Дзяржава гатова аказаць падтрымку ў іх выкананні. Аднак пакуль добра прапрацаваных інвестпраектаў на наступны год недастаткова.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў6

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў6

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць