Афіша22

Фэст «Камяніца»: ад Канады да «Крамбамбулі»

7 прычын наведаць фэст.

15 верасня ў Строчыцах пад Мінскам, у Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фолк-фэст «Камяніца». «Наша Ніва» склала ТОП-7 прычын, чаму ў суботу трэба быць у пасёлку Азярцо.

1. «Камяніца» ледзь не апошні фэст, які адбудзецца на свежым паветры сёлета. Да таго ж доўжыцца ён будзе ажно дзевяць гадзін — што для «Камяніцы» рэкорд. Пачатак а 12-й гадзіне, а скончыцца фэст у 21.00. Фестывальныя аўтобусы будуць хадзіць да 22.00.

2. На фэсце выступіць Наста Някрасава і гурт FolkRoll — бадай што самы незвычайны фолк-калектыў з тых, што з’явіліся цягам апошніх гадоў: музыкі спалучаюць народныя спевы з творчым падыходам акадэмічных кампазітараў ХХ стагоддзя. Іх альбом «Вір» быў адной з найцікавейшых кружэлак мінулага года.

3. Апроч таго, на «Камяніцы» выступяць легендарныя «Ліцвіны» — гурт Уладзіміра Берберава, які стаяў ля вытокаў адраджэння фальклорнай традыцыі: менавіта яны вярнулі фальклорнай музыцы жыццё, ператварыўшы яе з дэкаратыўнага мастацтва ў сапраўдны жывы арганізм.

4. Хэдлайнерамі «Камяніцы» стануць «Крамбамбуля» і расеййскі гурт «Иван Купала». Лявон Вольскі і сябры ў дадатковай рэкламе патрэбы не маюць, ды і расейскія музыкі з «Івана Купалы» неаднаразова траплялі на першыя радкі ў беларускіх хіт-парадах.

5. Таксама на фестывалі выступяць Re1ikt, Irdorath, Silver Sky, Pawa, «Ула», «Сёмуха» і салістка гурта «Яваровыя людзі» (Таронта, Канада) Аляксандра Саленік.

6. Музей народнай архітэктуры — месца вельмі цікавае, атмасфера якога як мага лепей адпавядае фолк-фэсту. Усе грошы, сабраныя на фэст пойдуць на карысць музея.

7. Кошт уваходу на фэст — усяго толькі 25 000 рублёў. Для школьнікаў — 12 500 рублёў, а калі вы прыедзеце ў нацыянальным строі, дык і ўвогуле бясплатна.

Даехаць да музея можна

на асабістым аўто ці ровары (з роварам можна ўвайсці на тэрыторыю), рэйсавымі аўтобусамі ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» і фестывальным аўтобусам (бясплатна, па запаўняльнасці) ад прыпынка «Малінаўка 6» (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава), які курсуе з 11 гадзін. Апошні фестывальны аўтобус на Мінск адыходзіць у 22.00.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець58

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць