Лівійскі чыноўнік: напад на консульства і забойства пасла ЗША былі спланаваныя
Напад на консульства ЗША ў лівійскім Бенгазі і забойства пасла Крыстафера Стывенса і трох супрацоўнікаў дыпмісіі былі часткай старанна спланаванай аперацыі.
Пра гэта Associated Press паведаміў высокапастаўлены чыноўнік урада Лівіі.
«Атака была арганізаванай двухступеннай аперацыяй добра ўзброеных баевікоў», — заявіў чыноўнік.
Паводле яго словаў, напад спецыяльна быў падрыхтаваны да гадавіны тэракту 11 верасня.
Чыноўнік дадаў, што баевікі ў якасці прыкрыцця скарысталіся сітуацыяй з жыхарамі краіны, абражанымі зместам скандальнага амерыканскага фільма «Невінаватасць мусульман».
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары