Грамадства66

Каспараў: Беларусь — прыклад таго, як далёка можа зайсці дыктатар

«Беларусь з’яўляецца яскравым прыкладам таго, як далёка можа зайсці дыктатар, які адчувае беспакаранасць», — заявіў расійскі палітык і шахматыст Гары Каспараў, які 26 верасня быў ганаровым госцем святкавання 50-годдзя беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў польскім сейме.

«Немагчыма пераацаніць ідэю узнагароды Нобелеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага — мужнага чалавека, які змагаецца з дыктатурай. Гэта важны ўзор міжнароднай салідарнасці», — сказаў Каспараў.

Як паведамляе Беларускі інфармацыйны дом (Варшава), у галоўным холе была адкрыта выстава, прысвечаная грамадзянскай супольнасці Беларусі, Алесю Бяляцкаму і праваабарончаму цэнтру «Вясна». Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел віцэ-спікер сейма Ванда Навіцка, кіраўнік камісіі замежных спраў парламента Гжэгаж Схятына, дэпутаты, прадстаўнікі польскіх і беларускіх НДА.

Кіраўнік польскай парламенцкай групы пры ПАСЕ і суарганізатар выставы Анджэй Халіцкі пажадаў Бяляцкаму стаць сёлетнім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

«Алесь Бяляцкі дапамагаў палітвязням шмат гадоў, менавіта за гэта яго пасадзілі беларускія ўлады. Цяпер ён сам палітвязень і патрабуе нашай падтрымкі», — заявіў старшыня Беларускага інфармацыйнага дома Алесь Зарамбюк.

Дэпутаты і госці падпісалі некалькі дзясяткаў паштовак з пажаданнямі і словамі падтрымкі для Бяляцкага. Паштоўкі будуць высланы ў калонію, дзе адбывае пакаранне праваабаронца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску45

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях3

Наступныя дні будуць кашмарнымі для тых, у каго алергія на бярозавы пылок4

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі4

Памёр былы лёгкаатлет Аляксей Лелін. Яму было 48 гадоў1

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы87

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі17

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць