Меркаванні11

Папярэджаньні

Піша Руслан Равяка.

Неяк сустрэў у гарадзкім аўтобусе аднаго баранавіцкага сьвятара. Завязалася гамонка. Тую гутарку перарвала абвестка назвы прыпынка. Дзякаваць Богу (і мясцовым патрыётам, якія пісалі й пісалі лісты аўтапарку) ужо колькі месяцаў у большасьці баранавіцкіх аўтобусаў абвесткі гучаць па-беларуску. А між імі, каб пасажыры не сумавалі, увесь час гучыць “сацыяльная рэкляма”, таксама па-наску.

Праз пару хвілін праслухоўваньня, сьвятар заўважыў:

— Колькі ўжо можна папярэджваць?

Сапраўды, пакуль мы праехалі некалькі прыпынкаў, нас папярэдзілі аб адказнасьці за бязьбілетны праезд і наступтвы — трапляньне ў агульнарэспубліканскую базу дадзеных аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Потым узгадалі кішэньнікаў і адказнасьць за выраб, карыстаньне, набыцьцё падробленых квіткоў ці праязных. Нават засьцераглі, што проста неінфармаваньне патрэбных органаў пра падробкі зьяўляецца спрыяньнем злачыннаму ўчынку.

Мы жывём у краіне, дзе нас увесь час папярэджваюць. Паўсюль і пра ўсё. Дастаткова ўключыць тэлевізар, як на цябе абрынуцца напаміны пра адказнасьць й небясьпеку.

Насі флікеры, выключай своечасова газ, заклейвай вокны, выключай сьвятло, ня пі з чужымі, ня едзь за граніцу, ня станься рабом альбо адмарозкам, падключы ў кватэры пажарны апвяшчальнік. У газэтах папярэджваюць пра няўдзел у акцыях апазыцыі, амэрыканскую агрэсію, расейскі капіталізм і прыбалтыйскую бядоту.

Папярэджвае Лукашэнка, засьцерагаюць міністры й чыноўнікі, заахвочваюць да выкананьня сваіх абавязкаў і закону супрацоўнікі дзяржаўных установаў.

Падаецца, што наверсе не даюць веры, што народ можа самастойна нешта рабіць. Альбо ня хочуць…

Інфармаваньне па-беларуску ператварылася ў суцэльную засьцярогу. Электарат адвучваецца думаць пра сябе. Навошта, калі пра цябе клапоціцца дзяржава, усё зробіць, а дзе трэба, папярэдзіць?

Час і эфір у нас скарыстоўваюцца не бізнэсоўцамі, а чыноўнікамі…

Згадалася паездка цягніком. У радыё круцілі папсу, спадарожніца, жанчына зь Пецярбургу, слухала, наразаючы кілбаскі. Раптам паміж сьпевамі пасажыраў пачалі папярэджваць пра небясьпечныя хваробы, якія могуць прычапіцца да пасажыра ў часе паездкі. СНІД, шаленства ды халеру з крываўкай. Кожную дакладна апісвалі: праявы, крыніцы заражэньня, чым лячыцца й наступствы нядбайнасьці.

Суседка па купэ пасьля крываўкі згарнула сваю ссабойку. Потым нейкі час глядзела на мяне і запыталася, як я магу пад такое піць піва. Давялося патлумачыць, што звыкся…

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?10

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?10

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць