Улада

Царква ў абмен на кватэры

Гомельскія ўлады выдзелілі участак прыватнай забудовы пад будаўніцтва царквы. Ад праваслаўных патрабуюць сьпярша зьнесьці хаты ды набыць кватэры гаспадарам. Прычым, у сьціслыя тэрміны.

У Гомелі праваслаўныя вернікі зьбіраюць подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў, кабы тыя не разбуралі Сьвята‑Траецкую царкву.

Канфлікт пачаўся яшчэ на пачатку году, але толькі цяпер стаў вядомы шырокай грамадзкасьці.

У 2003 годзе гарвыканкам выдаў дазвол на распрацоўку праектна‑каштарыснай дакумэнтацыі для будаўніцтва царквы, пад якую адвялі паўтара гэктары.

Вернікі плянуюць збудаваць вялікі каменны храм, але з‑за адсутнасьці сродкаў пакуль узьвялі часовую драўляную царкву. Цяпер яны могуць пачаць і грунтоўнае будаўніцтва, але там, дзе мусіць паўстаць каменная царква, стаяць тры прыватныя хаты. Улады хочуць, каб праваслаўныя сваім коштам зламалі гэтыя хаты ды набылі кватэры для гаспадароў, але настаяцель храму айцец Пётар сьцьвярджае, што такіх сродкаў царкве не знайсьці.

У студзені гарвыканкам накіраваў ліст архіяпіскапу Арыстарху, дзе нагадваецца, што тэрміны для падачы праекту сканчаюцца. Калі дакумэнтацыя ня будзе пададзеная, то «выканкамам будзе разгледжана пытаньне пра знос свавольна пастаўленых будынкаў ды вызваленьне ўчастку».

Праект ужо ёсьць, але ж справа ўпіраецца ў згаданыя хаты. Калі зварот да мясцовых чыноўнікаў ня дасьць станоўчых для храму вынікаў, то вернікі пакідаюць за сабой права зьвярнуцца да прэзыдэнта.

Алесь Раткевіч, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць