Грамадства2222

Літоўскія СМІ: Бліжэйшае кіраўніцтва Лукашэнкі скупляе нерухомасць у цэнтры Вільні і рыхтуе план адступлення

Бліжэйшы асяродак Лукашэнкі і буйныя алігархі, можна сказаць, жывуць у Вільні. Яны купляюць кватэры і дамы, кантактуюць з палітыкамі і мясцовымі прадпрымальнікамі. І ўжо даўно фармуюць такі погляд на рэжым Лукашэнкі, які ім патрэбны, паведаміў тэлеканал TV3 у перадачы «Каментары тыдня».

У самым сэрцы старой Вільні ў раскошных апартаментах праводзяць выходныя беларускія алігархі. І не проста бавяць час. Як паведамляюць крыніцы, тут купілі кватэры бліжэйшыя паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Літоўскія СМІ называюць імёны некаторых бизнэсоўцаў і чыноўнікаў.

Паводле звестак крыніц, беларускія алігархі не губляюць час дарма ў Вільні, а размаўляюць з літоўскімі мільянерамі — Аўгусцінасам і Артурасам Ракаўскасамі, Таўтвідасам Барштысам. Самі літоўскія прадпрымальнікі не выказваюцца на гэтую тэму.

«Я нічога не буду каментаваць. Яшчэ раз паўтараю, прабачце, я ў адпачынку. Ні адмаўляць, ні пацвярджаць нічога не буду», — сказаў Артурас Ракаўскас.

Па словах палітычных аглядальнікаў, сітуацыя двухсэнсоўная: з аднаго боку, Вільня павінна радавацца, што ў Літву паступаюць дадатковыя грошы, але не можна не бачыць і іншы аспект — што, знаходзячыся ў Літве, беларускія алігархі і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы аказваюць выгадны ім ўплыў.

Палітычны аглядальнік Рымвідас Валатка не выключае, што названыя беларусы "выконваюць заданні КДБ - падзейнічаць, паўплываць, потым павярнуць справу так, каб Літва менш крытычна ставілася да Беларусі, не звяртала ўвагі на парушэнні правоў чалавека".
«І на самай справе, калі ўспомніць дзіўны выпадак з беларускім ваенным Сцяпанам Захарчанкам, якому Літва не дала палітычны прытулак, можна зрабіць выснову, што гэта, магчыма, і ёсць вынік такіх адносін», - мяркуе аналітык.

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы адмаўляецца каментаваць, ці сочаць яны за набыткамі беларускіх алігархаў і за магчымым уплывам — нібыта гэта не іх сфера. Па словах службовых асоб ДДБ, беларускія чыноўнікі — таксама людзі, і могуць купляць у Літве нерухомасць.

Старшыня камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Арвідас Анушаўскас сцвярджае, што, купляючы нерухомасць у Літве, атачэнне Лукашэнкі, магчыма, рыхтуе плацдарм для адступлення.

«Часцей за ўсё ў аўтарытарных дзяржавах адбываюцца такія працэсы, што бліжэйшае асяроддзе рыхтуе шлях адступлення. Вільня знаходзіцца вельмі блізка ад Мінска», — сказаў Анушаўскас.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам5

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць