Улада33

ПАРЕ занепакоена сітуацыяй са СМІ ў шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі

Камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ патрабуе ад краін — членаў РЕ належным чынам расследаваць усе выпадкі нападу на журналістаў, паведамляе прэс-служба ПАРЕ.

На пасяджэнні камітэта, якое прайшло ў Страсбургу 11 кастрычніка, быў прадстаўлены даклад, які ўтрымлівае рэкамендацыі для шэрагу краін еўрапейскага рэгіёну. Даклад падрыхтаваны шведскім дэпутатам Матсам Ёхансанам.

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы з-за наяўнасці смяротнай кары і іншых парушэнняў асноватворных правоў чалавека.
Тым не менш яна згадваецца ў дакладзе камітэта ПАСЕ. «Знікненне ў 2000 годзе аператара Дзмітрыя Завадскага і смерць у 2010 годзе заснавальніка сайта „Хартыя-97“ Алега Бябеніна павінны быць належным чынам расследаваны. Алесь Бяляцкі і Антон Сурапін павінны быць неадкладна вызвалены, а штрафы і крымінальны пераслед у дачыненні да шэрагу іншых журналістаў павінны быць спынены», — адзначаецца ў дакуменце.

Ёхансан таксама звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыі са СМІ і журналістамі ў Венгрыі, Расіі і Турцыі. Камітэт выказаў шкадаванне ў сувязі з «празмерным выкарыстаннем» закона аб паклёпе ў Азербайджане і Турцыі, судовых іскаў у Арменіі, Балгарыі і Малдове.

Камітэт ПАСЕ таксама лічыць, што павінна быць выпраўлена сітуацыя з «празмернай прадузятасцю СМІ» пры асвятленні выбараў у Арменіі, Азербайджане, Расіі, Турцыі і ва Украіне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць