Здароўе11

Сёлета ад атручвання грыбамі памерла 13 чалавек

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамляе, што па стане на 15 кастрычніка з пачатку года ад атручвання грыбамі памерла 13 чалавек (жыхары Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска). Усяго зарэгістравана 126 выпадкаў атручванняў грыбамі, пацярпела 146 чалавек. Найбольшая колькасць пацярпелых у Мінску — 59 чалавек.

Медыкі падкрэсліваюць, што ў Беларусі па-ранейшаму высокая верагоднасць атручванняў грыбамі «ў сувязі з надыходам грыбнога сезона, няведаннем насельніцтвам відавага складу грыбоў і ігнараваннем правілаў збору і падрыхтоўкі грыбоў».

У цэнтры нагадваюць, што атручванне грыбамі мае характэрныя прыкметы. Захворванне, як правіла, пачынаецца раптам, праз 3–12 гадзін пасля ўжывання грыбоў. Клінічная карціна на пачатковых стадыях: рэзкі боль у жываце, нястрымная рвота, панос, слабасць, галаўны боль. У далейшым могуць далучацца сутаргі, галюцынацыі, трызненне. Смяротны зыход пры атручваннях неядомымі грыбамі дасягае 25–50% выпадкаў.

Атручванне можа настаць не толькі ад ужывання атрутных грыбоў, але і ўмоўна-ядомых (некаторыя віды сыраежак, свінухі, ваўнянкі, чарнушкі і іншыя).

Медыкі заклікаюць збіраць толькі заведама ядомыя грыбы, якія не выклікаюць сумнення, перабіраць і сартаваць адразу, бо грыбы хутка псуюцца. Не рэкамендуецца купляць грыбы па-за рынкамі, у месцах несанкцыянаванага гандлю, не адсартаваныя па відавым складзе, у герметычных ёмістасцях.

Перабіраючы грыбы, неабходна выкідваць старыя, бо пры старэнні ў тканках грыбоў адбываюцца складаныя хімічныя працэсы з утварэннем атрутных рэчываў.

Грыбы павінны быць выключаны з рацыёну дзяцей да трох гадоў. Пры з’яўленні першых сімптомаў атручвання грыбамі неабходна неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну5

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць