Хатняе вялікае паражэнне ад «Валенсіі» ў Лізе чэмпіёнаў (0:3) галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка патлумачыў памылкамі ў сярэдзіне поля і майстэрствам суперніка, які ліквідаваў моцныя бакі БАТЭ.
«Усе мы чакалі лепшага выніку. Сёння быў цудоўны стадыён, які чакаў ад нас шмат чаго, але мы вельмі шмат памылак рабілі ў цэнтры поля, якія на такім узроўні не даруюць.Такія майстры, як Сальдада, небяспечныя моманты рэалізоўваюць.
У футболе ў большасці выпадкаў каманда, якая забівае першай, выйграе. Гэта 60–70% у розных турнірах.Мы прапусцілі першымі і гэта развязала рукі гульцам групы атакі «Валенсіі». На нашу абарону легла дадатковая нагрузка. Калі ты вядзеш ў ліку, гэта разнявольвае, значна лепш пачынаеш з мячом працаваць. Не магу сказаць што мы падселі, але ў цэлым рух наш пакідаў жадаць лепшага. У «Валенсіі» было больш сілаў. Нам трэба вельмі добра гэтую гульню прааналізаваць і падрыхтавацца да матчу ў адказ у Іспаніі. Супернік сёння ліквідаваў шмат нашых моцных бакоў.
Перад гэтым матчам мы атрымалі дзве перамогі і ўсе чакалі большага, у тым ліку і мы самі.Але гэта футбол, тым ён і прыгожы, што ты, то выкарыстоўваеш моманты, то не выкарыстоўваеш. Да матчу ў адказ з «Валенсіяй» [7 лістапада] у нас яшчэ дзве гульні ў чэмпіянаце Беларусі [28 кастрычніка з «Брэстам», 3 лістапада — з «Нафтанам»], да якіх трэба падрыхтавацца і іх выйграць. Чым добрыя спараныя матчы, гэта тое ж самае кубкавае супрацьстаянне, якое ёсць у кваліфікацыі. Мне пасля паразы нават больш падабаецца гуляць з «Валенсіяй», усё прааналізаваць, выправіць памылкі.
Каментары